Селахацін Дэмірташ
Селахацін Дэмірташ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
заз. Selahedîn Demirtaş | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Эртугрул Кюркчу Себахат Тунджэль |
||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хаміт Гейлані | ||||||
Пераемнік | Партыя рэарганізавана | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
10 красавіка 1973[1] (51 год)
|
||||||
Жонка | Başak Demirtaş[d][2] | ||||||
Дзеці | Delal Demirtaş[d] і Dılda Demirtaş[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Селахацін Дэмірташ (турэцк.: Selahattin Demirtaş; нар. 10 красавіка 1973, Палу, Элязыг, Турцыя) — турэцкі палітычны дзеяч. Старшыня Партыі міру і дэмакратыі з 1 лютага 2010 па 22 красавіка 2014 года, сустаршыня левай Дэмакратычнай партыі народаў з 22 чэрвеня 2014 года. Дэпутат Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі з 2007 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Маладосць і вучоба
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў курдскай сям'і, якая карысталася мовай зазакі, аднак яго бацькі гаварылі з ім і з яго братамі і сёстрамі ў доме па-турэцку, прызнаючы, што прыняцце імі турэцкай ідэнтычнасці дазволіць ім лягчэй функцыянаваць у грамадстве, чым калі б яны былі курдамі. Будучы палітык зацікавіўся палітыкай і вырашыў стаць пракурдскім палітыкам пасля таго, яку 1991 годзе ў Дыярбакыры 80 чалавек былі застрэленыя падчас пахавання палітыка, які, па словах курдаў, быў забіты службай бяспекі. Дэмірташу было ўлічана далучэнне да незаконнай РПК, аднак у канчатковым выніку ён вырашыў скончыць вучобу і заняцца прафесійна абаронай правоў чалавека. З'яўляецца выпускніком юрыдычнага факультэта Універсітэта Анкары. Затым ён вярнуўся ў Дыярбакыр, дзе займаўся юрыдычнай практыкай і працаваў у Асацыяцыі па Правах Чалавека, якія займаліся расследаванем выпадкаў парушэння правоў чалавека ў барацьбе дзяржавы супраць турэцкай Партыі Курдыстана.
Палітычная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Партыйная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 2007 ён далучыўся да курдскай Партыі Дэмакратычнага Грамадства і працаваў у ёй на працягу двух гадоў, да моманту, калі арганізацыя была дэлегалізавана (зачынена ўладамі). Ад Партыі Дэмакратычнага Грамадства ён быў абраны ў турэцкі парламент і стаў кіраўніком партыйнага парламенцкага клуба. Пасля ліквідацыі партыі разам з іншымі належачымі да яе дэпутатамі стварыў Партыю Міру і Дэмакратыі; ён быў адным з двух яе лідараў. У 2011 годзе быў зноў абраны ў турэцкі парламент. Праз тры гады ўзначаленая ім партыя сумесна з некалькімі іншымі курдскімі арганізацыямі Дэмірташ стварыў Народную Дэмакратычную Партыю. Узначаліўшы Народную Дэмакратычную Партыю, ён спрабаваў пашырыць яе электарат за межамі курдскай абшчыны. Партыя прадставіла сваю праграму: роўнасць, абарона навакольнага асяроддзя і правоў асоб, гомасексуалаў
Удзел у выбарах
[правіць | правіць зыходнік]У 2014 удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах у Турцыі ад Народнай Дэмакратычнай Партыі пры падтрымцы іншых арганізацый нацыянальных меншасцяў і арганізацыі феміністак. Ён атрымаў самы нізкі бал з трох кандыдатаў – 9%.
У чэрвені 2015 партыя на выбарах у парламент атрымала 13% галасоў. Такім чынам, першай у гісторыі Турцыі партыя, створаная курдамі, ўвайшла ў парламент. На думку аналітыкаў, партыя атрымала галасы кіруючай Партыі справядлівасці і развіцця, забіраючы яе абсалютную большасць у парламенце і не даючы яе планам атрымаць пасля выбараў канстытуцыйную большасць збыцца.
Канфлікт з уладамі
[правіць | правіць зыходнік]У верасні 2015 года, больш чым праз месяц пасля пачатку ў Турцыю кампаніі супраць Рабочай партыі Курдыстана[4], Дэмірташ скардзіўся ў тэлеэфіры на кіруючую Партыю справядлівасці і развіцця, што яна вядзе краіну да грамадзянскай вайны. У снежні 2015 года прыняў удзел у кангрэсе дзейнічаючых у Турцыі курдскіх арганізацый падчас якога запатрабавалі даць курдам ад Турцыі шырокага дыяпазону аўтаноміі. Таксама заявіў, што дзяржава курдаў ўзнікне ў будучыні, і, верагодна, будзе незалежнай дзяржавай. З нагоды гэтай прамовы, якую прэзідэнт Турцыі ахарактарызаваў як правакацыю, або нават дзяржаўную здраду, была ўзбуджаная крымінальная справа.
У лістападзе 2016 года сустаршыні дэмакратычнай партыі народаў Селахацін Дэмірташ и Фіген Юксекдаг былі арыштаваныя паліцыяй па падазрэнні ў сувязях з Рабочай партыяй Курдыстана. У лютым 2017 года Дэмірташ быў прызнаны вінаватым у «абразе турэцкай нацыі» і засуджаны на пяць месяцаў турэмнага зняволення. Перад кангрэсам партыі, запланаваным на 11 лютага 2018 года, сказаў, што не будзе прэтэндаваць на перавыбранне главой партыі, ім мае стаць палітык, які можа зрабіць яе больш эфектыўнай у працы.
Зноскі
- ↑ Selahattin Demirtas // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sözcü — 2007. Праверана 10 студзеня 2021.
- ↑ https://www.workwithdata.com/person/selahattin-demirtas-1973 Праверана 21 кастрычніка 2024.
- ↑ Турцыя б'е курдаў . Праверана 26 кастрычніка 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Селахацін Дэмірташ Архівавана 4 сакавіка 2016.. Біяграфія на сайце Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі