Дадатак (інфарматыка)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Дадатак, інфарматыка)
Перайсці да: рух, знайсці

Дадатак[1], прыкладная праграма (англ.: application, application software) — карыстальніцкая камп'ютарная праграма, якая дазваляе вырашаць канкрэтныя прыкладныя задачы карыстальніка. Паняцце ўведзена, каб падкрэсліць адрозненне ад аперацыйнай сістэмы, драйвераў, бібліятэк, сістэмных утыліт і да т.п. (якія забяспечваюць функцыянаванне ўласна камп'ютарнай сістэмы і падтрымліваюць яе працаздольнасць) і сродкаў і асяроддзяў распрацоўкі.

Дадатак у сваёй працы можа абапірацца на сістэмнае праграмнае забеспячэнне і выкарыстоўвае канцэпцыі, функцыянальнасць і магчымасці, закладзеныя ў асяроддзе, дзе ён выконваецца: аперацыйнай сістэмы, моў праграмавання, бібліятэк, архітэктурных шаблонаў і г.д. Аўтаномным ці самасотойным дастасаваннем (англ.: standalone application) называецца праграма, якая не патрабуе паслуг аперацыйнай сістэмы для запуску, і сустракаецца як след у сістэмах на базе мікракантролераў.

Прыкладамі дадаткаў з'яўляюцца тэкставы працэсар, графічны рэдактар, электронныя табліцы, аглядальнік, паштовы кліент або медыяплэер. Часам ужываецца больш вольна для пазначэння любой праграмы, уключаючы карыстальніцкія і сістэмныя. У іншых кантэкстах можа азначаць дзелавы офісны пакет, аддзяляючы тым самым такі тып праграм ад гульняў і службовых праграм.


Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле тыпу[правіць | правіць зыходнік]

Па сферы ўжывання[правіць | правіць зыходнік]

  • Прыкладное праграмнае забеспячэнне прадпрыемстваў і арганізацый. Напрыклад, фінансавае кіраванне, сістэма зносін са спажыўцамі, сетка паставак. Да гэтага тыпу адносіцца таксама ведамаснае ПЗ прадпрыемстваў малога бізнесу, а таксама ПЗ асобных падраздзяленняў унутры вялікага прадпрыемства. (Прыклады: кіраванне транспартнымі расходамі, служба IT-падтрымкі)
  • Праграмнае забеспячэнне, якое забяспечвае доступ карыстальніка да прылад камп'ютара.
  • Праграмнае забеспячэнне інфраструктуры прадпрыемства. Забяспечвае агульныя магчымасці для падтрымкі ПЗ прадпрыемстваў. Гэта сістэмы кіравання базамі даных, серверы электроннай пошты, кіраванне сеткай і бяспекай.
  • Праграмнае забеспячэнне інфармацыйнага працаўніка. Абслугоўвае патрэбнасці індывідуальных карыстальнікаў у стварэнні і кіраванні інфармацыяй. Гэта, як правіла, кіраванне часам, рэсурсамі, дакументацыяй, напрыклад, тэкставыя рэдактары, электронныя табліцы, праграмы-кліенты для электроннай пошты і блогаў, персанальныя інфармацыйныя сістэмы і медыярэдактары.
  • Праграмнае забеспячэнне для доступу да кантэнту. Выкарыстоўваецца для доступу да тых ці іншых праграм ці рэсурсаў без іх рэдагавання (аднак можа і ўключаць функцыю рэдагавання). Прызначана для груп ці індывідуальных карыстальнікаў лічбавага кантэнту. Гэта, напрыклад, медыя-плэеры, вэб-браўзеры, дапаможныя браўзеры і інш.
  • Адукацыйнае праграмнае забеспячэнне па сутнасці блізкае да ПЗ для медыя і забаў, аднак у адрозненне ад яго мае выразныя патрабаванні па тэсціраванні ведаў карыстальніка і адсочванні прагрэсу ў вывучэнні таго ці іншага матэрыялу. Многія адукацыйныя праграмы ўключаюць функцыі сумеснага карыстання і шматбаковага супрацоўніцтва.
  • Імітацыйнае праграмнае забеспячэнне. Выкарыстоўваецца для сімуляцыі фізічных ці абстрактных сістэм у мэтах навуковых даследаванняў, навучання ці забаваў.
  • Інструментальныя праграмныя сродкі ў вобласці медыя. Забяспечваюць патрэбнасці карыстальнікаў, якія ствараюць друкаваныя ці электронныя медыярэсурсы для іншых спажыўцоў, на камерцыйнай ці адукацыйнай аснове. Гэта праграмы паліграфічнай апрацоўкі, вёрсткі, апрацоўкі мультымедыя, рэдактары HTML, рэдактары лічбавай анімацыі, лічбавага гуку і да т.п.
  • Прыкладныя праграмы для праектавання і канструявання. Выкарыстоўваюцца пры распрацоўцы апаратнага і праграмнага забеспячэння. Ахопліваюць аўтаматызаванае праектаванне (computer aided design — CAD), аўтаматызаваны інжынірынг (computer aided engineering — CAE), рэдагаванне і кампіляванне моў праграмавання, праграмы інтэграванага асяроддзя распрацоўкі (Integrated Development Environments).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. У некаторых беларускіх перакладах праграм і сайтаў таксама сустракаецца варыянт дастасаванне. Паслугач не знойдзены, або Складанасці беларускамоўнай камп'ютарнай тэрміналогіі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]