Даліна Азёр
Даліна Азёр (манг.: Нууруудын хөндий) — міжгорная ўпадзіна паміж Габійскім Алтаем і Хангаем, на паўднёвым захадзе Манголіі. Даўжыня каля 500 км, шырыня да 100 км. Вышыня 1000—1400 м. Днішча ўпадзіны — ланцуг замкнёных катлавін, складзеных з рыхлых адкладаў і падзеленых узгоркамі і скалістымі градамі. Шматлікія бяссцёкавыя азёры (Баонэ-Цагаан-Нуур, Арог-Нуур). Пераважаюць апустыненныя ландшафты, саланчакі, такыры.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6)