Перайсці да зместу

Хангай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хангай
манг. Хангайн нуруу
Геаграфічнае становішча
Тыпхрыбет 
Краіна
48°24′00″ пн. ш. 97°09′00″ у. д.HGЯO
Хангай (Манголія)
Хангай
Хангай
Памеры
Плошча 532 385 км²
Даўжыня 754 км
Шырыня 1 350 км
Найвышэйшы пункт
Найвышэйшы пунктОтхан-Тэнгры 
Вышыня3905[1] м 

Хангай (манг.: Хангайн нуруу) — нагор’е ў цэнтральнай частцы Манголіі.

Хангай з’яўляецца часткай асноўнага водападзелу паміж Паўночным Ледавітым акіянам і Цэнтральнай Азіяй. Працягваецца з захаду на ўсход прыкладна на 700 км, з поўначы на поўдзень да 200 км. Вышыні 2000—3000 м. Найбольшая — гара Отхан-Тэнгры (Энх-Тайван) вышынёй 3905[1] (4021[2]) м.
Нагор’е складзена з гранітаў, сланцаў, маладых базальтаў, пясчанікаў. Вяршыні гор пераважна плоскія. Схілы парэзаныя шматлікімі далінамі рэк. На нагор’і бяруць пачатак рэкі Архон, Ідэр, Хануй-Гол, Дзабхан і інш. Ёсць невялікія салёныя і прэсныя азёры. Пераважаюць сухія стэпы і лесастэпы, на паўночных схілах асобныя лясныя масівы (лістоўніца, хвоя, кедр, бяроза і інш.).

Маюцца радовішчы жалезнай руды (Тамрын-Гол), золата, вырабных камянёў.

Зноскі

  1. 1 2 Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  2. ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16.