Даманаўскае вадасховішча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Даманаўскае
Каардынаты: 52°48′51″ пн. ш. 25°31′18″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Беларусь, Брэсцкая вобласць, Івацэвіцкі раён
Даўжыня 2 км
Шырыня 1,5 км
Плошча 1,82 км²
Аб'ём 0,00182 км³
Даўжыня берагавой лініі 6,75 км
Найбольшая глыбіня 3,5 м
Плошча вадазбору 4160 км²
Год напаўнення 1954
Даманаўскае (Беларусь)
Даманаўскае
Даманаўскае
Даманаўскае (Брэсцкая вобласць)
Даманаўскае
Даманаўскае

Дама́наўскае — вадасховішча ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, у басейне ракі Шчара і яе прытока Грыўды, каля перакрыжавання аўтамабільных дарог М11 (E85) і Р2.

Вадасховішча створана ў 1954 годзе ў мэтах энергетыкі і рыбагадоўлі. Знаходзіцца за 16 км у напрамку на паўночны ўсход ад Івацэвічаў, прыкладна за 0,5 км на паўднёвы ўсход аграгарадка Даманава, за 1,4 км уверх па цячэнню ад месца ўпадзення Грыўды ў Шчару.

Плошча паверхні вадасховішча 1,82 км². Даўжыня 2 км, найбольшая шырыня 1,5 км. Найбольшая глыбіня 3,5 м. Аб'ём вады ў вадасховішчы 1,82 млн м³. Плошча вадазбору 4160 км². Ваганні ўзроўню на працягу года 1,1 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 523 млн м³. Чаша вадасховішча займае частку поймы рэк Шчара і Грыўда, агароджана дамбай даўжынёй 6,75 км. Напаўняецца вадой са Шчары праз сістэму шлюзаў з Чамялоўскага вадасховішча.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]