Дамейкіт
Выгляд
| Дамейкіт | |
|---|---|
| | |
| Формула | Cu3As |
| Статус IMA | grandfathered mineral (G)[d][1] |
| Фізічныя ўласцівасці | |
| Колер | серабрыста-белы, аліўкава-белы, шэры |
| Бляск | металічны |
| Празрыстасць | непразрысты |
| Цвёрдасць | 3—3,5 |
| Шчыльнасць | 7,2—7,9 г/см³ |
| Сінгонія | кубічная |
Дамекіт́ — мінерал класа арсенідаў, прыродны арсенід медзі Cu3As. Дамешкі серы і волава. Адкрыты ў 1845 годзе Вільгельмам Гайдынгерам (ням.: Wilhelm von Haidinger). Названы ў гонар геолага і мінеролага І. І. Дамейкі.
Мінерал гідратэрмальнага паходжання. Крышталізуецца ў кубічнай і гексаганальнай сінгоніях. Утварае шчыльныя зярністыя і пупышкападобныя агрэгаты. Колер серабрыста-белы, шэры, з металічным бляскам. Непразрысты. Колер рысы чорны. Крохкі. Цвёрдасць 3—3,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 7,2—7,9 г/см³. Раствараецца ў канцэнтраванай азотнай кіслаце.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 30. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Дамейкіт на Вікісховішчы |
- Інфармацыя на сайце КаталогМинералов.RU (руск.)
- Российский государственный геологоразведочный университет им. Серго Орджоникидзе Архівавана 22 верасня 2018. (руск.)
- Класс Сульфиды // Кристаллов.net (руск.)
- Project of the Hudson Institute of Mineralogy (англ.)