Дамінік Дука

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дамінік Дука
чэшск.: Dominik Duka
Dominik kardinál Duka 2019.jpg
Герб

кардынал
з 18 лютага 2012
каталіцкі біскуп[d]
з 26 верасня 1998
дыяцэзіяльны біскуп[d]
з 6 чэрвеня 1998
Дыяцэзія Roman Catholic Diocese of Hradec Králové[d]
Папярэднік Karel Otčenášek[d]
Пераемнік Jan Vokál[d]
архібіскуп Пражскі[d]
13 лютага 2010 — 13 мая 2022
Дыяцэзія Архідыяцэзія Прагі
Папярэднік Міласлаў Влк
Пераемнік Jan Graubner[d]
апостальскі адміністратар
6 лістапада 2004 — 4 кастрычніка 2008
Дыяцэзія Літамержыцкая дыяцэзія[d]

Дзейнасць багаслоў, педагог, пісьменнік, ксёндз
Месца працы
Нараджэнне 26 красавіка 1943(1943-04-26)[1][2][…] (79 гадоў)

Аўтограф Duka Dominik podpis.gif

Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дамінік Дука (чэшск.: Dominik Duka; 26 красавіка 1943, Градзец-Кралавэ, Пратэктарат Багеміі і Маравіі) — чэшскі кардынал. Біскуп Градзец-Кралавэ з 6 чэрвеня 1998 па 13 лютага 2010. Архібіскуп пражскі з 13 лютага 2010. Кардынал-святар з тытулам царквы Ss. Marcellino e Pietro з 18 лютага 2012.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дамінік Дука нарадзіўся 26 красавіка 1943 года ў горадзе Градзец-Кралавэ ва Усходняй Багеміі. 6 студзеня 1969 года ён прынёс першыя зарокі ў ордэне Прапаведнікаў і 22 чэрвеня 1970 года быў пасвечаны ў святары.

На працягу пяці гадоў ён працаваў у розных прыходах пражскай архідыяцэзіі, а 7 студзеня 1972 года прынёс вечныя зарокі ў ордэне Прапаведнікаў. Вучыўся на багаслоўскім факультэце ў Літамержыцах, а ў 1979 годзе абараніў ліцэнцыят па багаслоўю ў Варшаве.

У 1975 годзе дзяржаўныя ўлады забаранілі яму працаваць святаром, і на працягу амаль пятнаццаці гадоў, да 1989 года, Дамінік Дука працаваў чарцёжнікам на заводзе «Шкода». Адначасова з гэтым ён быў падпольным магістрам навіцыяў і выкладчыкам багаслоўя. З 1986 па 1998 гады быў правінцыялам дамініканцаў Багеміі і Маравіі. З 1990 па 1999 год працаваў дацэнтам на багаслоўскім факультэце ў Оламаўцы, выкладаў уводзіны ў Свяшчэннае Пісанне і біблейскую антрапалогію. 6 чэрвеня 1998 года быў прызначаны біскупам у Градзец-Кралавэ і 26 верасня таго ж года прыняў біскупскае пасвячэнне.

13 лютага 2010 года змяніў кардынала Міласлава Влка на пасадзе Архібіскупа пражскага.

Кардынал[правіць | правіць зыходнік]

6 студзеня 2012 года было абвешчана, што Папа Рымскі Бенедыкт XVI узвядзе Дамініка Дуку ў сан кардынала на кансісторыі 18 лютага 2012 года.[6]

18 лютага 2012 года, у саборы Святога Пятра адбылася кансісторыя, на якой Дамінік Дука быў узведзены ў сан кардынала-святара з тытулам царквы Ss. Marcellino e Pietro. На новага Князя Царквы была ўскладзена кардынальская шапка і ўручаны кардынальскі пярсцёнак.

Зноскі

  1. а б в Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. Dominik Duka // The Fine Art Archive — 2003.
  3. Dominik Duka // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #135984033 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  6. Annuncio di consistorio per la creazione di nuovi cardinali, 06.01.2012 (італ.)