Дамініён Ньюфаўндленд
| Дамініён Вялікабрытаніі | |||||
| Дамініён Ньюфаўндленд | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Dominion of Newfoundland | |||||
|
|||||
| Дэвіз: ««Quaerite Prime Regnum Dei»» | |||||
| Гімн: Ode to Newfoundland | |||||
|
|
|||||
|
1907 — 1949
|
|||||
| Сталіца | Сент-Джонс | ||||
| Мова(ы) | англійская | ||||
| Афіцыйная мова | англійская, французская і ірландская мова | ||||
| Грашовая адзінка | ньюфаўндлендскі долар | ||||
| Плошча | 405 212 км² | ||||
| Форма кіравання | канстытуцыйная манархія | ||||
| Дынастыя | Віндзарская | ||||
| Кіраўнікі дзяржавы | |||||
| Манарх | |||||
| • 1907 – 1910 | Эдуард VII (першы) | ||||
| • 1936 – 1949 | Георг VI (апошні) | ||||
| Прэм'ер-міністр | |||||
| • 1907 – 1909 | Роберт Бонд (першы) | ||||
| • 1932 – 1934 | Фрэдэрык Алдэрдайс (апошні) | ||||
| Старшыня Камісіі ўрада | |||||
| • 1934 – 1935 | Дэвід Мюрэй Андэрсан (першы) | ||||
| • 1946 – 1949 | Гордан Макдональд (апошні) | ||||
Дамініён Ньюфаўндленд (англ.: Dominion of Newfoundland) — брытанскі дамініён, які існаваў у Паўночнай Амерыцы з 1907 па 1949.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1854 Вялікабрытанія сфарміравала першы ўрад Ньюфаўндленда. Праз год калонія атрымала права на самакіраванне. Першым яе прэм'ер-міністрам стаў ліберал Філіп Фрэнсіс Літл, які займаў гэту пасаду да 1858. Ньюфаўндленд праводзіў палітыку ізаляцыянізму ў адносінах з брытанскімі калоніямі, і адмовіўся ўступаць у Канадскую канфедэрацыю, хоць і быў блізкі да гэтага ў 1892. 26 верасня 1907 Ньюфаўндленд атрымаў статус дамініёна.
У 1927 брытанскі парламент далучыў да дамініёна значную частку паўвострава Лабрадор. Правінцыя Канады Квебек, да якой адносілася астатняя частка паўвострава, адмовілася прызнаць гэта рашэнне і лічыла ўвесь Лабрадор сваёй тэрыторыяй.
Згодна з Вестмінстэрскім статутам 1931 Ньюфаўндленд станавіўся незалежнай дзяржавай у складзе Брытанскай садружнасці. Але Вялікая дэпрэсія моцна падарвала эканоміку дамініёна, і 16 лютага 1934 ён добраахвотна адмовіўся ад сваёй незалежнасці і перадаў суверэнітэт Вялікабрытаніі.
У 1948 у Ньюфаўндлендзе прайшоў рэферэндум, на якім 52% прагаласавала за далучэнне да Канады, і 31 сакавіка 1949 ён ўвайшоў у яе склад як правінцыя Ньюфаўндленд (з 2001 «Ньюфаўндленд і Лабрадор»)[1].
- ↑ Newfoundland Act 1949 [[:en:{{{1}}}|]]