Даміян Васілевіч Шыбнёў
Даміян Васілевіч Шыбнёў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1881 |
Месца нараджэння | Марыупаль, Расійская імперыя |
Дата смерці | 1930 |
Месца смерці | Керч, УССР |
Грамадзянства | Расійская імперыя → |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт, нацюрморт, пейзаж, тэматычная карціна |
Вучоба | Мастацкае вучылішча Адэскага таварыства прыгожых мастацтваў (1903), Вышэйшае мастацкае вучылішча пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу (1910) |
Вядомыя працы | «Нацюрморт з грэцкай вазай» (1910-я), «Жаночы партрэт» (1910-я), «Толя малюе» (1910-я) |
Уплыў | Павел Чысцякоў, Ілья Рэпін |
Уплыў на | Аляксандр Шыбнёў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даміян Васілевіч Шыбнёў (1881, Марыупаль, Расійская імперыя — 1930, Керч, УССР) — расійскі мастак-жывапісец, вучань Паўла Чысцякова і Іллі Рэпіна. Пачынальнік вялікай мастацкай дынастыі — бацька мастака Анатоля Шыбнёва, дзед мастака Яўгена Шыбнёва, прадзед мастака Аляксандра Шыбнёва[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Марыупалі у сям'і купца 2-й гільдыі. У 1889 годзе паступіў у Марыупальскуя Аляксандраўскую гімназію, якую скончыў у 1897. Па заканчэнні гімназіі паступіў у мастацкае вучылішча Адэскага таварыства прыгожых мастацтваў, якое скончыў у 1903 годзе. Яго выкладчыкамі былі Д. Крайнеў, А. Іярыні, К. Кастандзі, Г. Ладыжэнскі. У 1910 скончыў Вышэйшае мастацкае вучылішча пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу. Настаўнікамі яго былі Павел Чысцякоў і Ілья Рэпін. У 1906 годзе здзейсніў паездку ў Парыж для знаёмства з творамі імпрэсіяністаў.
У 1911 годзе, пасля заканчэння вучобы ў Пецярбургу, па стане здароўя быў змушаны пасяліцца ў Керчы, дзе працаваў дырэктарам карціннай галерэі пры археалагічным музеі, выкладаў у гімназіі.
Работы захоўваюцца ў дзяржаўных калекцыях Керчы, Феадосіі, Саратава, Алматы, музеі-кватэры Ісака Бродскага ў Пецярбургу, прыватных зборах.
Сучасныя мастацкія крытыкі апісваюць творчасць Даміяна Шыбнёва як
з'яву вытанчанага і афарбаванага лёгкай меланхоліяй захаду класічнай культуры. Спалучаючы рысы сімвалізму, мадэрну і імпрэсіянізму, яго работы часам подобныя да чароўнага сну, хоць сюжэтна цалкам рэалістычныя. Мастак быў здольны бачыць і маляваць знешне някідкія імгненні жыцця, як каштоўнасць.[2]
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
«На дачы». Палатно, алей.
-
Жаночы партрэт, 1910-я. Палатно, алей.
-
«Лодкі», 1920-я. Палатно, алей.
-
Нацюрморт з грэцкай вазай, 1910-я. Палатно, алей.
-
«Чарэшня», 1910-я. Палатно, алей.
-
«Кавун», 1920-я. Палатно, алей.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Даміян Васілевіч Шыбнёў на Вікісховішчы |
- Выстаўка «100 твораў за 100 лет» Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Старый Мариуполь. Самобытный художник Дамиан Шибнёв Архівавана 16 ліпеня 2019. (руск.)