Яўген Анатолевіч Шыбнёў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яўген Анатолевіч Шыбнёў
Дата нараджэння 1935(1935)
Месца нараджэння Адэса, СССР
Грамадзянства Сцяг СССР СССР
Flag of Belarus (1995–2012).svg Беларусь
Род дзейнасці мастак
Жанр пейзаж, нацюрморт
Вучоба Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава (1955), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1961)
Уплыў Аляксандр Мазалёў, Май Данцыг, Валянцін Волкаў, Віталь Цвірка


Яўген Анатолевіч Шыбнёў (1935, Адэса) — беларускі мастак, прадстаўнік славутай дынастыі жывапісцаў. Сын мастака Анатоля Шыбнёва, унук мастака Даміяна Шыбнёва, бацька мастака Аляксандра Шыбнёва[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1955 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1961Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Настаўнікамі яго былі Аляксандр Мазалёў, Май Данцыг, Валянцін Волкаў і Віталь Цвірка.

Творы ў галіне манументальнага мастацтва (вітраж, метал, інтэр’ер) знаходзяцца ў грамадскіх цэнтрах (музеі, кінатэатры, школы), жывапісныя творы – у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондзе Беларускага союза мастакоў, прыватных зборах Беларусі і за мяжой.

У пейзажах і нацюрмортах Яўгена Шыбнёва выяўляецца своеасаблівасць светабачання мастака, які піша прыроду не столькі з боку, не як замкнёную «рэч у сабе», а бачыць і перадае незлічоныя элементы, якія складаюць прастору, паветра і аб’ём, што перадаецца праз пуантылістычна-мазаічную манеру жывапісу. Яго работы злучаюць сузіральны лірызм і перадачу адухоўленых вітальных сіл, якія дзейнічаюць у прыродзе[2].

Жонка Яўгена Шыбнёва - беларускі мастак Ніна Голышава (нар. 1939). У 1962 годзе ў іх нарадзіўся сын Аляксандр, які таксама стаў мастаком.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]