Данат Мікалаевіч Капуцкі
Данат Мікалаевіч Капуцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1899 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 верасня 1974 |
Месца пахавання | |
Месца працы | |
Узнагароды і прэміі |
Данат Мікалаевіч Капуцкі (1899, г. Вільня — 18 верасня 1974, г. Барысаў, БССР) — грамадскі і гаспадарчы дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў 1899 годзе ў Вільні. Пасля заканчэння курсаў сувязістаў працаваў лінейным манцёрам у Мінску і Варонежы. У 1918—1923 гадах служыў у РСЧА. Удзельнік Грамадзянскай вайны, ваяваў на Паўднёвым і Каўказскім франтах.
З 1923 года жыў у Барысаве. Прымаў актыўны ўдзел у аднаўленні і развіцці тэлефоннай сувязі Барысаўскага рэгіёна. У 1930—1941 гадах — старшыня заводскага камітэта гарадской ЦЭЦ на запалкавай фабрыцы, памочнік дырэктара, начальнік ЦЭЦ, затым — памочнік дырэктара, камерцыйны дырэктар запалкавай фабрыкі «Пралетарская перамога», загадчык аддзелам забеспячэння Барысаўскага гарадскога Савета дэпутатаў.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Адзін са стваральнікаў партызанскага атрада «Полымя» (увайшоў у склад партызанскай брыгады «За Радзіму» імя А. Флегантава). У 1943—1944 гадах — камісар партызанскага атрада «Полымя» аднайменнай брыгады. З лютага 1944 — сакратар Пухавіцкага падпольнага райкама КП(б)Б, затым знаходзіўся ў рэзерве Беларускага штаба партызанскага руху, выконваючы спецыяльныя заданні камандавання 2-га Беларускага фронту.
Пасля заканчэння войны займаў адказныя пасады ў Барысаве: сакратар гаркама КП(б)Б, намеснік старшыні гарвыканкама, дырэктар ЦЭЦ, сакратар партбюро фанерна-запалкавага камбіната. З 1962 года на пенсіі. Працаваў намеснікам начальніка гарадскога штаба народнай дружыны.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f1/%D0%91%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%81%D0%B0%D1%9E._%D0%A5%D1%80%D1%8B%D1%81%D1%86%D1%96%D1%8F%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%8F_%D0%BC%D0%BE%D0%B3%D1%96%D0%BB%D0%BA%D1%96_%2818%29._%D0%94%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%82_%D0%9C%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87_%D0%9A%D0%B0%D0%BF%D1%83%D1%86%D0%BA%D1%96_%281899%E2%80%941974%29.jpg/220px-%D0%91%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%81%D0%B0%D1%9E._%D0%A5%D1%80%D1%8B%D1%81%D1%86%D1%96%D1%8F%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%8F_%D0%BC%D0%BE%D0%B3%D1%96%D0%BB%D0%BA%D1%96_%2818%29._%D0%94%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%82_%D0%9C%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87_%D0%9A%D0%B0%D0%BF%D1%83%D1%86%D0%BA%D1%96_%281899%E2%80%941974%29.jpg)
Памёр 18 верасня 1974 года. Пахаваны на старых могілках у Барысаве.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Удастоены дзяржаўных і ўрадавых узнагарод. У даваенны час прысвоена ганаровае званне «Герой 1-й пяцігодкі». Ганаровы грамадзянін г. Барысава (рэгістрацыйныя даныя вядомыя з ускосных крыніц).