Перайсці да зместу

Даніэль Зіберт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Даніэль Зіберт
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 4 мая 1984(1984-05-04) (40 гадоў)
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даніэль Зіберт (ням.: Daniel Siebert; нар. 4 мая 1984, Усходні Берлін) — нямецкі футбольны суддзя, суддзя ФІФА з 2015 года.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Берліне, працаваў суддзёй клуба «Норд Ост Берлін». Працуе арбітрам з 1998 года. У 2007 годзе быў уключаны ў спіс арбітраў Нямецкага футбольнага саюза. У 2009 годзе дэбютаваў у Другой Бундэслізе. Быў прызначаны суддзёй Бундэслізе на сезон 2012/2013, дэбютаваў як арбітр у матчы «Шальке 04» супраць «Аўгсбурга», паказаў тры жоўтыя карткі.

24 кастрычніка 2014 года, афіцыйна замяніў Вольфганга Штарка ў спісе суддзяў ФІФА і стаў самым маладым нямецкім суддзёй ФІФА. 29 мая 2015 года дэбютаваў на міжнародным узроўні абслужыўшы матч кваліфікацыйнага раунда ЧЕ-2015 (да 19 гадоў), Партугалія супраць Турцыі. 9 чэрвеня працаваў на таварыскім матчы ФІФА паміж Люксембургам і Малдовай.

Абслужыў 3 матчы падчас Еўра-2020. Працаваў на матчы групы D, Шатландыя — Чэхія, групе E, Швецыя—Славакія і матч 1/8 фіналу Уэльс супраць Даніі. Патрапіў у спіс арбітраў на ЧС-2022.

У красавіку 2024 года быў адабраны адным з галоўных арбітраў у ліку 19 судзейскіх брыгад для абслугоўвання матчаў Чэмпіянату Еўропы па футболе, які адбудзецца ў чэрвені-ліпені 2024 года на футбольных палях Германіі.

Зноскі

  1. Transfermarkt — 2000.