Данііл Дзмітрыевіч Душэўскі
| Поўнае імя | Данііл Дзмітрыевіч Душэўскі | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся |
1 сакавіка 2004[1] (21 год) |
||||||
| Грамадзянства |
|
||||||
| Рост | 185 см[1] | ||||||
| Вага | 77 кг[1] | ||||||
| Пазіцыя | паўабаронца | ||||||
| Інфармацыя пра клуб | |||||||
| Клуб |
|
||||||
| Нумар | 13 | ||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||
|
|||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||
|
|||||||
Данііл Душэўскі (нар. 1 сакавіка 2004, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца сербскага клуба ОФК з Бялграда і моладзевай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец клуба «Мінск», выступаў за юнацкія каманды клуба, з 2020 года пачаў прыцягвацца да дубля, дзе замацаваўся на наступны год, выступаў таксама ў Юнацкай лізе УЕФА.
У канцы 2021 года стаў з’яўляцца і ў асноўнай камандзе клуба. 31 кастрычніка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з салігорскім «Шахцёрам» (0:3). У далейшым пачаў выхадзіць у стартавым складзе каманды. У 2023 годзе стаў капітанам «Мінска».
У ліпені 2024 года перайшоў у сербскі клуб ОФК[2].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У кастрычніку 2021 года і верасні 2022 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
16 лістапада 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Ірана (3:0).
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|
| 2020 | дубль | Мінск | 1 | 0 |
| 2021 | Д1 | Мінск | 3 | 0 |
| 2022 | Д1 | Мінск | 26 | 2 |
| 2023 | Д1 | Мінск | 26 | 4 |
| 2024 (1) | Д1 | Мінск | 11 | 1 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г https://fcminsk.by/player/daniil-dushevskij-2/
- ↑ Даниил Душевский пополнил сербский ОФК (руск.). football.by (7 ліпеня 2024). Праверана 29 ліпеня 2024.