Перайсці да зместу

Глеб Віталевіч Гурбан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Глеб Гурбан
Поўнае імя Глеб Віталевіч Гурбан
Нарадзіўся 15 мая 2001(2001-05-15)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 175 см[1]
Вага 71 кг[1]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія СКА-Хабараўск
Нумар 44
Клубная кар’ера[* 1]
2018—2020 Беларусь Мінск 3 (0)
2020 →  Беларусь Смалявічы 4 (0)
2021 Беларусь Рух (Брэст) 0 (0)
2021 →  Беларусь Орша 14 (1)
2022—2024 Беларусь Мінск 57 (1)
2024— Расія СКА-Хабараўск
Нацыянальная зборная[* 2]
2019 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (1)
  1. ↑ Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 верасня 2024.
  2. ↑ Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 27 лістапада 2019

Глеб Гурбан (нар. 15 мая 2001, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «СКА-Хабараўск».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец клуба «Мінск», з 2018 года пачаў выступаць за дубль, у кастрычніку і лістападзе 2018 года гуляў таксама ў Юніёрскай лізе УЕФА. У 2019 годзе пачаў зрэдку прыцягвацца і да асноўнай каманды. 14 верасня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць брэсцкага «Дынама» (0:3). У далейшым працягваў выступаць за дубль, часам з’яўляючыся ў аснове.

У ліпені 2020 года на правах арэнды далучыўся да «Смалявічаў»[2]. Стаў гуляць у стартавым складзе, аднак у жніўні атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў лістападзе. У снежні 2020 года пакінуў «Смалявічы»[3].

У сакавіку 2021 года стаў іграком брэсцкага «Руха»[4], аднак гуляў толькі за дубль. У ліпені 2021 года на правах арэнды далучыўся да «Оршы»[5], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2021 года вярнуўся з арэнды ў «Рух»[6].

У сакавіку 2022 года, пасля таго як «Рух» зняўся з Вышэйшай лігі, зноў стаў іграком «Мінска»[7]. Спачатку не меў трывалага месца ў аснове, а з лета стаў рэгулярна з’яўляцца ў стартавым складзе. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[8], аднак у студзені 2023 года падпісаў новае пагадненне з клубам[9]. Паводле вынікаў галасавання аматараў быў прызнаны найлепшым іграком каманды ў 2023 годзе. У снежні 2023 года пакінуў клуб[10], але ў студзені 2024 года падпісаў чарговае пагадненне з «Мінскам»[11].

У жніўні 2024 года перайшоў у расійскі клуб «СКА-Хабараўск»[12].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2019 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Матчы Галы
2018дубльМінск160
2019Д1Мінск10
2020 (1)Д1Мінск20
2020 (2)Д1Смалявічы40
2021 (1)Д1Рух00
2021 (2)Д2Орша141
2022Д1Мінск170
2023Д1Мінск251
2024 (1)Д1Мінск150
  1. 1 2 3 4 https://fcminsk.by/player/gleb-gurban/
  2. ↑ "Смолевичи" подписали Макушинского и Гурбана (руск.). football.by (16 ліпеня 2020). Праверана 7 лютага 2024.
  3. ↑ Футболисты покидают "Смолевичи" (руск.). football.by (8 снежня 2020). Праверана 7 лютага 2024.
  4. ↑ Защитники Глеб Гурбан и Максим Луцкий подписали контракты с Рухом (руск.)(недаступная спасылка). sportarena.by (16 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2021.
  5. ↑ "Рух" отдал Гурбана в аренду в "Оршу" (руск.). football.by (27 ліпеня 2021). Праверана 7 лютага 2024.
  6. ↑ 7 футболистов вернулись в «РУХ» из аренды! (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт брэсцкага «Руха» (3 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2021.
  7. ↑ Глеб Гурбан вновь будет играть за "Минск" (руск.). football.by (31 сакавіка 2022). Праверана 7 лютага 2024.
  8. ↑ Футбол. "Минск" объявил об уходе 16 футболистов. Среди них Хващинский и Шрамченко (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (1 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2022. Праверана 19 снежня 2022.
  9. ↑ Футбол. "Минск" продлил контракт с Глебом Гурбаном (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (12 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2023. Праверана 12 студзеня 2023.
  10. ↑ Лучший футболист "Минска" покинул клуб (руск.). football.by (30 снежня 2023). Праверана 7 лютага 2024.
  11. ↑ Глеб Гурбан остался в "Минске" (руск.). football.by (23 студзеня 2024). Праверана 7 лютага 2024.
  12. ↑ Глеб Гурбан перешел в хабаровский СКА (руск.). football.by (31 жніўня 2024). Праверана 4 верасня 2024.