Аляксандр Міхайлавіч Міхаленка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Аляксандр Міхаленка
Поўнае імя Аляксандр Міхайлавіч Міхаленка
Нарадзіўся 12 снежня 2001(2001-12-12) (19 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 176 см
Вага 64 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дняпро
Нумар 28
Клубная кар’ера[* 1]
2018— Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2021   Беларусь Спадарожнік (Рэчыца) 13 (0)
2021—   Беларусь Дняпро (Магілёў)
Нацыянальная зборная[* 2]
2021— Беларусь Беларусь (да 21) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 ліпеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 6 мая 2021

Аляксандр Міхаленка (нар. 12 снежня 2001, Жлобін) — беларускі футбаліст, абаронца магілёўскага «Дняпра» (у арэндзе з мінскага «Дынама») і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец жлобінскай ДЮСШ, у юнацкім узросце трапіў у структуру мінскага «Дынама». З 2018 года пачаў выступаць за дубль, у 2020 годзе замацаваўся ў стартавым складзе дубля.

У лютым 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў рэчыцкі «Спадарожнік»[1]. 14 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць брэсцкага «Дынама» (0:4), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін. У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе рэчычан.

У ліпені 2021 года, пасля таго як «Спадарожнік» зняўся з Вышэйшай лігі, на правах арэнды далучыўся да магілёўскага «Дняпра»[2].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2017 года быў у складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) на кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы, аднак на поле не выхадзіў.

26 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Арменіі (2:1).

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 дубль Дынама Беларусь 11 0
2019 дубль Дынама Беларусь 17 0
2020 дубль Дынама Беларусь 27 1
2021 (1) Д1 Спадарожнік Беларусь 13 0

Зноскі