Артур Дзмітрыевіч Кузьміч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Артур Кузьміч
Поўнае імя Артур Дзмітрыевіч Кузьміч
Нарадзіўся 14 студзеня 2003(2003-01-14)[1] (21 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 175 см
Вага 68 кг[1]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Мінск
Нумар 15
Клубная кар’ера[* 1]
2020— Беларусь Мінск 1 (0)
2022   Беларусь Хваля (Пінск) 9 (0)
2023   Беларусь Макслайн (Віцебск) 23 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2021 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 20 лютага 2022

Артур Кузьміч (нар. 14 студзеня 2003, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Мінск».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец «Мінска», выступаў за юнацкія каманды клуба, з 2019 года пачаў гуляць за дубль. У канцы сезона 2021 стаў прыцягвацца да асноўнай каманды клуба. 28 лістапада 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы другі тайм матча са «Смаргонню» (0:1).

У ліпені 2022 года быў аддадзены ў арэнду пінскай «Хвалі»[2]. Пакінуў «Хвалю» па заканчэнні арэнды ў снежні 2022 года[3].

У сакавіку 2023 года на правах арэнды далучыўся да віцебскага «Макслайна»[4]. Пакінуў клуб у снежні 2023 года[5]. У пачатку 2024 года стаў рыхтавацца да новага сезона з «Мінскам».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2019 года быў у складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) на кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы, аднак не выхадзіў на поле.

У кастрычніку 2021 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019 дубль Мінск Беларусь 10 0
2020 дубль Мінск Беларусь 19 2
2021 Д1 Мінск Беларусь 1 0
2022 (1) дубль Мінск Беларусь 7 0
2022 (2) Д2 Хваля Беларусь 9 0
2023 Д2 Макслайн Беларусь 23 2

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в http://fcvolna-pinsk.by/player/artur-kuzmich/
  2. Футбол. "Минск" отправил в аренду квартет игроков (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (8 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2022. Праверана 8 ліпеня 2022.
  3. Пять игроков покинули "Волну" (руск.). football.by (5 снежня 2022). Праверана 12 лютага 2024.
  4. Артур Кузьмич сменил "Волну" на "Макслайн" (руск.). football.by (23 сакавіка 2023). Праверана 12 лютага 2024.
  5. Артур Кузьмич покинул "Макслайн" (руск.). football.by (25 снежня 2023). Праверана 12 лютага 2024.