Данііл Сяргеевіч Мядзведзеў
Выгляд
руск.: Дании́л Медве́дев | |
![]() | |
Нарадзіўся |
11 лютага 1996 (28 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рэзідэнцыя | |
Рост | 198 см |
Вага | 83 кг[1] |
Прафесійная кар’ера | з 2014 |
Вядучая рука | праварукасць |
Прызавыя грошы | 45 249 858 $[2] |
Адзіночны разрад | |
Вынікі (в/п) | 380–158[2] |
Парны разрад | |
Вынікі (в/п) | 18–27[2] |
![]() |
Данііл Сяргеевіч Мядзведзеў (руск.: Дании́л Серге́евич Медве́дев; нар. 11 лютага 1996, Масква) — расійскі прафесійны тэнісіст, былая першая ракетка свету ў адзіночным разрадзе. Пераможца аднаго турніру Вялікага шлема (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2021), фіналіст трох турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2019, Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі-2021, Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі-2022), пераможца Выніковага турніру ATP 2021 года, пераможца 13 турніраў ATP у адзіночным разрадзе, уладальнік Кубка Дэвіса і Кубка ATP 2021 года ў складзе зборнай Расіі. Адзін з трох расійскіх тэнісістаў у гісторыі, якія перамагалі на турніры Вялікага шлема ў мужчынскім адзіночным разрадзе.
Зноскі
- ↑ Association of Tennis Professionals website
- ↑ а б в https://www.atptour.com/en/players/nlwiki/mm58/overview