Дарагічынскі павет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дарагічынскі павет
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння XV стагоддзе
Дата скасавання 1795

Дарагічынскі павет (Дарагічынская зямля) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім і Польскім каралеўстве ў складзе Падляшскага ваяводства. Цэнтр — горад Дарагічын.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XIIXIII стст. землі павета ўваходзілі ў склад Галіцка-Валынскага княства, у пачатку 14 ст., пры вялікім князю Гедзіміне, увайшлі ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Некаторы час належалі мазавецкім князям.

Паветы Падляшскага ваяводства ў 1565 годзе

У пачатку 15 ст. Вітаўт далучыў Дарагічынскі павет да Вялікага Княства Літоўскага, павялічыўшы яго за кошт іншых былых мазавецкіх зямель (Ганязь, Райгарад, Тыкоцін). У 1440—1444 гадах Дарагічынскі павет зноў у складзе Мазовіі. На дарагічынскую шляхту былі пашыраны прывілеі польскай шляхты (права на пэўнае самакіраванне і інш.). У 1440 годзе прывілеі дарагічынскай шляхце выдаў мазавецкі князь Баляслаў IV. Пры вяртанні Дарагічынскага павета ў склад Вялікага Княства Літоўскага ў 1444 годзе вялікі князь літоўскі Казімір пацвердзіў прывілеі мясцовай шляхты, каля 1492 года гэта зрабіў і вялікі князь Аляксандр. Прывілеем 1516 года Жыгімонт Стары даў дарагічынскай шляхце поўнае польскае права.

У другой палове 15 ст. са складу Дарагічынскага павета вылучыўся Бельскі павет. У склад Дарагічынскага павета ўліўся Венграўскі павет, а ў 1520-х гг. вылучыўся Мельніцкі павет. З 1513 года Дарагічынскі павет у складзе Падляшска-Берасцейскага (Падляшскага) ваяводства, дзе займаў першынство (Дарагічын быў цэнтрам ваяводства).

Дарагічынская зямля на карце 1795 года

Пры заключэнні Люблінскай уніі ў 1569 годзе Дарагічынскі павет увайшоў у склад Польскага каралеўства.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе ў складзе Прусіі і Аўстрыі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]