Дарка Бодул
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
11 студзеня 1989[1][2] (31 год) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 186 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | няма | ||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Дарка Бодул (харв.: Darko Bodul; нар. 11 студзеня 1989, Сараева, Югаславія) — харвацкі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Сараеве, аднак у малым узросце пераехаў з сям’ёй у Вену, дзе і пачаў займацца футболам у клубе «Фартуна», а пазней перабраўся ў «Фёрст». Ужо ў маладым узросце прыцягнуў увагу еўрапейскіх клубаў, і ва ўзросце 16 гадоў перайшоў у нідэрландскі «Херэнвен». Гуляў за юнацкую каманду «Херэнвена» і стаў адным з яе лідараў, а ў ліпені 2008 года ў якасці свабоднага агента далучыўся да амстэрдамскага «Аякса». 8 лютага 2009 года дэбютаваў у Эрэдывізі, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць «Вітэса» (1:4).
У жніўні 2009 года быў арандаваны ротэрдамскай «Спартай» на сезон 2009/10. Па заканчэнні сезона вярнуўся ў «Аякс», але не здолеў атрымаць месца ў складзе і ў студзені 2011 года перайшоў у партугальскі клуб «Насьянал», аднак пался змены трэнера страціў месца ў складзе. У ліпені 2011 года, пакінуўшы «Насьянал» у якасці свабоднага агента, падпісаў аднагадовы кантракт з аўстрыйскім «Штурмам» з магчымасцю падаўжэння яшчэ на год. У першым сезоне забіў 11 галоў, аднак у наступным сезоне выніковасць зменшылася, і нападнік быў адпраўлены ў рэзервовую каманду.
У студзені 2013 года падпісаў двухгадовы кантракт з дацкім клубам «Одэнсэ». Да канца сезона 2012/13 паспеў забіць чатыры галы і дапамог камандзе захаваць месца ў Суперлізе. У далейшым стаў радзей з’яўляцца на полі, нярэдка заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2015 года па пагадненні бакоў пакінуў «Одэнсэ» і вярнуўся ў Аўстрыю, стаўшы іграком «Альтаха», дзе гуляў да канца сезона 2014/15. У ліпені 2015 года падпісаў двухгадовы кантракт з шатладнскім «Данды Юнайтэд», аднак не здолеў замацавацца ў складзе і ў студзені 2016 года быў выстаўлены на трансфер, а ў маі таго ж года разарваў кантракт з клубам.
У ліпені 2016 года стаў іграком расійскага клуба «Амкар», падпісаўшы двухгадовы кантракт. У ліпені 2018 года, пасля таго як «Амкар» быў расфарміраваны, папоўніў склад дэбютанта расійскай Прэм’ер-лігі краснаярскага «Енісея».
У лютым 2019 года падпісаў двухгадовы кантракт з беларускім клубам «Шахцёр» з Салігорска[3]. Спачатку выхадзіў у стартавым складзе, пасля стаў часцей з’яўляцца на замену. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў беларускі клуб[4].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выступаў за юніёрскую зборную Харватыі. 11 лютага 2009 года згуляў у сваім адзіным матчы за моладзевую зборную супраць Македоніі.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Бронзавы прызёр чэмпіянату Нідэрландаў: 2008/09
Бронзавы прызёр чэмпіянату Аўстрыі: 2014/15
Чэмпіён Беларусі: 2020
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2019
Уладальнік Кубка Беларусі: 2019
Зноскі
- ↑ Darko Bodul // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Darko Bodul // FBref.com
- ↑ "Шахтер" подписал форварда, который в 35 последних матчах забил 1 гол
- ↑ Кабананга, Бодул и Соловей покинули "Шахтер"
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
- Нарадзіліся 11 студзеня
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Сараеве
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Харватыі
- Футбалісты Аўстрыі
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Енісей Краснаярск
- Ігракі ФК Амкар Перм
- Ігракі ФК Данды Юнайтэд
- Ігракі ФК Альтах
- Ігракі ФК Одэнсэ
- Ігракі ФК Штурм Грац
- Ігракі ФК Насьянал Фуншал
- Ігракі ФК Аякс Амстэрдам
- Ігракі ФК Спарта Ротэрдам