Дворышча (тып паселішча)
Выгляд
Дворышча, двор, аднадворак — тып аднадворнага паселішча на беларускіх землях у IX—XVI стст.
Сваю распаўсюджанасць аднадворны тып паселішча набыў у IX—ХІ стст. у выніку распаду тэрытарыяльных абшчын — селішчаў. Яго існаванню спрыяла форма феадальнай павіннасці (падворная, падушная), а таксама ландшафт: балоцістыя палескія нізіны, перасечаны марэнавы рэльеф Паазер'я і г.д.. На сярэдзіну XVI ст., паводле звестак інвентароў, дворышча з'яўлялася найбольш адметным тыпам паселішча для Палесся. Масавае скарачэнне колькасці дворышчаў адбылося падчас правядзення валочнай рэформы. Частка іх трансфармалася ў шматдворныя вёскі, збярогшы назву як відавы тапонім Дворышча, Стары Двор, Новы Двор і г.д.[1]
Зноскі
- ↑ Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства/ А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. С. 21—22
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства/ А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. — 391 с.: іл. ISBN 985-6234-28-X