Шматгадовая расліна 25-70 см. Сцёблы простыя ці уверсе злёгку разгалінаваныя, ля аснавання часам голыя, вышэй, як і хвосцікі лісця, могуць быць густа адхілена-мякка-валасістыя. Лісце яйкападобнае або яйкападобна-ланцэтнае, 3-10.5(12.5) см даўжынёй, доўга завостранае, па краі расстаўлена-дробназубчатае, ля аснавання круглявае або сэрцападобнае, іх хвосцікі не крылатыя, зверху бароздавыя, 1-5 см даўжынёй. Кветкі без прыкветкаў. Пялёсткі ружовыя, радзей белыя, 2.5-3(4) см даўжынёй, глыбока-2-раздзельныя, да аснавання клінавата звужаныя. Плады з амаль роўнымі гнёздамі[5].