Джавані Карнавалі
Джавані Карнавалі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 29 верасня 1804[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 ліпеня 1873[1][2][…] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт |
![]() |
Джавані Карнавалі, вядомы таксама як Піч’ё (іт. Piccio — Малыш) (іт. Giovanni Carnovali; 29 верасня 1804, Мантэрын-Вальтравалья, Аўстрыйская імперыя — 5 ліпеня 1873, каля Крэмоны) — італьянскі жывапісец ламбардскай школы.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З 12-гадовага ўзросту (1813) навучаўся ў Акадэміі Карара ў Бергама пад кіраўніцтвам Джузэпэ Дыёці, паслядоўніка творчасці П. Батоні. Дыёці адразу ж прызнаў прыродны талент свайго маладога вучня. Неўзабаве пасля акадэмічнай падрыхтоўкі Карнавалі адышоў ад строгага неакласіцызму і звярнуўся да фігуратыўных традыцый XVI—XVII стагоддзяў, якія ён інтэрпрэтаваў з вялікай выразнай свабодай, асабліва ў галіне партрэтнага жывапісу. Яго дэбют адбыўся ў 1826 годзе на выставе ў Акадэміі Карара, прадстаўленай працай на рэлігійную тэму.
Працаваў у Бергама, Крэмоне, Мілане. Шмат падарожнічаў пешшу са сваім сябрам, вучнем Дыёці, Дж. Трэкурам, наведаўшы Рым (1831, 1847), Венецыю, Парму, Неапаль (1855). У 1840-я быў у Францыі і Швейцарыі, дзе пазнаёміўся з творчасцю майстроў барбізонскай школы, Каро, А. Калама.
Знаходзіўся пад уплывам работ Карэджа, Андрэа Апіяні і майстроў французскага мастацтва.
Патануў 5 ліпеня 1873 у ваколіцах паселішча Кальтара ў рацэ По, каля Крэмоны.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #119386119 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Giovanni Carnovali
- ↑ а б Hills-Nova C. Giovanni Carnevali [Carnovali] // Carnevali [Carnovali], Giovanni // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — ISBN 978-1-884446-05-4 — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T014181