Перайсці да зместу

Джак’якарцкія прынцыпы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Джак'якарцкія прынцыпы (англ.: Yogyakarta Principles) — прынцыпы ўжывання міжнародна-прававых нормаў аб правах чалавека ў дачыненні да сексуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці былі прыняты групай профільных экспертаў у Джак'якарце, Інданезія, 6-9 лістапада 2006 года.

Джак'якарцкія прынцыпы ахопліваюць шырокі спектр стандартаў у вобласці правоў чалавека і іх дастасавальнасці да пытанняў сексуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці. Яны распрацоўваліся з улікам шырока дакументаваных практык парушэнняў па ўсім свеце. Джак'якарцкія прынцыпы таксама паказваюць шлях да забеспячэння поўнай роўнасці ЛГБТ-асоб ва ўсім свеце. Кожны прынцып суправаджаецца падрабязнымі рэкамендацыямі дзяржавам пра спосабы спынення дыскрымінацыі і парушэнняў. Прынцыпы таксама ўтрымліваюць рэкамендацыі для праваабарончай сістэмы ААН, нацыянальных інстытутаў у вобласці правоў чалавека, СМІ, няўрадавых арганізацый і іншых.

Сярод распрацоўшчыкаў прынцыпаў прысутнічаюць экс-Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека, незалежныя эксперты ААН, члены камітэтаў ААН па кантролі за выкананнем міжнародных дагавораў, суддзі, грамадзянскія актывісты, вучоныя.

Апублікаваны 26 сакавіка ў Жэневе групай з 29 міжнародных экспертаў у вобласці правоў чалавека на сесіі Савета па правах чалавека ААН.

Партал: ЛГБТ
Радужны сцяг
Радужны сцяг
ЛГБТ
Гомасексуальнасць
Бісексуальнасць
Гендар · Трансгендарнасць
Гісторыя ЛГБТ
Розныя гістарычныя эпохі
ЛГБТ-арганізацыі
ЛГБТ-правы
Культура
ЛГБТ-супольнасць · Камінг-аўт
Гомасексуальнасць і рэлігія
Квір-даследаванні
Гей-квартал · Гейдар · Гей- гімн
Сімволіка · Гей-парад · СМІ
Травесці · Гей-гульні · Гей-турызм
Заканадаўства
Аднаполыя шлюбы і саюзы
Усынаўленне
Прапаганда гамафобіі
Крымінальнае праследаванне
Педэрастыя
Катэгорыі