Джак’якарта
| Горад | |||||
| Джак'якарта | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Yogyakarta | |||||
|
|||||
| 7°48′05″ пд. ш. 110°21′52″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 7 кастрычніка 1756 | ||||
| Плошча | 32.5 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 113 м | ||||
| Тып клімату | экватарыяльны | ||||
| Часавы пояс | UTC+7 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Нацыянальны склад | пераважна яванцы | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +62 274 | ||||
| Паштовы індэкс | 55111–55792 | ||||
| Аўтамабільны код | AB | ||||
|
|
|||||
| jogjakota.go.id (індан.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Джак’яка́рта (індан.: Yogyakarta), скарочана Джок’я (індан.: Yogya, Jogja) — горад на востраве Ява ў Інданезіі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай асаблівай акругі. Насельніцтва (2012 г., разам з прыгарадамі) — 2 389 200 чал. Джак’якарту часцяком называюць культурнай сталіцай Явы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да сярэдзіны XVIII ст. на месцы Джак’якарты існавала некалькі буйных паселішчаў. У 1755 г. вылучана як сталіца асобнага султаната Джак’якарта. Яе першапачатковым цэнтрам з’яўлялася Кота-Гедэ, сталіца султаната Матарам. У 1758—1765 гг. быў пабудаваны новы адміністрацыйны комплекс Таман-Сары. У 1812 г. горад пацярпеў ад захопу брытанскімі салдатамі.
У 1945 г. султан Хаменгкубавона IX падтрымаў барацьбу за незалежнасць Інданезіі. У 1946—1948 гг. у Джак’якарце месціўся інданезійскі ўрад. У 1950 г. была створана асаблівая акруга Джак’якарта, у якой горад Джак’якарта выконвае функцыю адміністрацыйнага цэнтра.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Галоўнымі галінамі эканомікі горада Джак’якарта з’яўляюцца перапрацоўчая і тэкстыльная прамысловасць, транспарт, гандаль, банкаўская справа і турызм. Турызм дае болей за 20 % прыбыткаў. З развіццём турыстычнай сферы шчыльна звязана рамесная вытворчасць. Джак’якарта — сусветна вядомы цэнтр батыка. Вуліца Джалан-Малібора паміж палацам султана і чыгуначнай станцыяй славутая гандлёвымі і культурнымі ўстановамі.
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Горад Джак’якарта часцяком называюць культурнай сталіцай Явы. У ім працуе 10 вышэйшых навучальных устаноў, у тым ліку інданезійская Акадэмія мастацтваў, некалькі музеяў і мастацкіх галерэй. У Джак’якарце зберагаюцца традыцыі ювелірнага мастацтва і вытворчасці батыка, старажытны традыцыйны тэатр, арганізуюцца выставы і фестывалі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Колькасць | |
|---|---|---|
| 2010 | 388 627 | [1] |
| 2017 | 422 732 | |
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Джак’якарта на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт
- Гісторыя Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Інфармацыя для вандроўнікаў