Джале Інан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джале Інан
турэцк.: Jale İnan
Дата нараджэння 1 лютага 1914(1914-02-01)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 лютага 2001(2001-02-26)[1] (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Aziz Oğan[d]
Муж Mustafa İnan[d]
Род дзейнасці archaeological monument keeper, класічны археолаг, выкладчыца ўніверсітэта, археолаг
Навуковая сфера археалогія і класічная археалогія[4]
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d] (сакавік 1943)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Gerhart Rodenwaldt[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джале Інан (турэцк.: Jale İnan; 1 лютага 1914, Стамбул — 26 лютага 2001, Стамбул) — турэцкі класічны археолаг. Прафесар класічнай археалогіі Стамбульскага ўніверсітэта. Вядомая як першая турэцкая жанчына-археолаг.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Джале Інан нарадзілася 1 лютага 1914 года ў сям’і дырэктара археалагічнага музея Азіза Агана. Дачка вырашыла пайсці па слядах бацькі і таксама стаць археолагам. У 1934 годзе Джале скончыла сярэднюю школу для дзяўчынак і паступіла ва ўніверсітэт, дзе спачатку вывучала медыцыну, паколькі тады ў Турцыі не было археалагічных кафедраў. У 1935 годзе атрымала стыпендыю, якая дазволіла ёй адправіцца на вучобу ў Берлін ў Германскі археалагічны інстытут. Вывучала класічную археалогію таксама і ў Мюнхене, у сакавіку 1943 года абараніла доктарскую дысертацыю «Kunstgeschichtliche Untersuchung der Opferhandlung auf römischen Münzen» пад кіраўніцтвам прафесара Герхарда Радэнвальда. У тым жа 1943 годзе яна адправілася назад у Турцыю, дзе стала асістэнтам кафедры старажытнай гісторыі і нумізматыкі Стамбульскага ўніверсітэта. У 1944 годзе яна выйшла замуж за цывільнага інжынера Мустафу Інана, пазней прафесара Тэхнічнай школы ў Стамбуле. У 1947 годзе яна стала асістэнткай Арыфа Мюфіда Манселя, першага турэцкага прафесара класічнай археалогіі. Разам з ім прымала ўдзел у раскопках.

У 1953 годзе прайшла працэдуру хабілітацыі, у 1963 годзе атрымала званне прафесар. У 1975 годзе яна змяніла Манселя на пасадзе загадчыка кафедры і працягвала кіраваць кафедрай да 1983 года. Яна была членам Нямецкага і Аўстрыйскага археалагічных інстытутаў. Яе палявыя даследаванні ў Пергэ і Сідэ сталі асноватворнымі для развіцця археалогіі і аховы помнікаў архітэктуры ў Турцыі.

У памяць аб Джале Інан Музей жанчыны горада Анталія штогод уручае прэмію «Жанчына года»[5].

Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Roman and early Byzantine portrait sculpture in Asia Minor. London 1966. (суаўтар)
  • Roman sculpture in Side. Ankara 1975, (Researches in the region of Antalya; 8).
  • Römische und frühbyzantinische Porträtplastik aus der Türkei. Neue Funde. Mainz 1979, ISBN 3-8053-0391-2. (суаўтар)
  • Toroslar’da bir antik kent: Lyrbe? Seleukeia? = Eine antike Stadt im Tauros-Gebirge. Ankara 1998. (Kazi monografileri dizisi; 5). ISBN 975-7538-93-0.
  • Perge’nin Roma Devri Heykeltraşlığı, Band 1: Istanbul 2000, ISBN 975-6899-50-6, Band 2: Istanbul 2003, ISBN 975-6899-87-5.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • N. Basgelen, M. Lugal (Hrsg.): Festschrift für Jale İnan. Istanbul 1989, ISBN 975-7538-06-X.
  • Wolfgang Radt: Jale Inan. in: Gnomon 74, 2002, S. 285—288.
  • Angelika Dierichs: Ein Leben für die Archäologie. Jale Inan, die erste türkische Archäologin. in: Antike Welt 36,2 (2005) S. 42-44.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 мая 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 20 снежня 2014.
  4. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  5. Virtual Women’s Museum Antalya, Turkey awards «Woman of the year» prize(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2017. Праверана 19 красавіка 2022.