Джозеф Коні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джозеф Коні
англ.: Joseph Rao Kony
Імя пры нараджэнні англ.: Joseph Rao Kony[1][2]
Род дзейнасці тэрарыст, warlord, палітык, ваенны
Дата нараджэння 1961
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джо́зеф Ко́ні (англ.: Joseph Kony; нар. 1961[3]) — медыум, правадыр Гасподняй арміі супраціўлення.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў невялікай вёсцы на поўначы Уганды ў сям’і школьнага настаўніка і ксяндза Луіса Абаля (Luizi Obol) і мясцовай жыхаркі Норы Анек Ацін (Norah Anek Oting)[4][5]. Быў малодшым дзіцем у шматдзетнай сям’і, акрамя яго былі яшчэ шэсць братоў і сёстры[5]. Належыць да народнасці ачолі, якая складае 5 % ад агульнага насельніцтва Уганды[5].

Некаторы час прыслужваў у бацькавай царкве[5]. Пасля таго як кінуў школу, разам са старэйшым братам Джэймі Броў (Jamie Brow) быў вучнем вясковага лекара[5].

Стаў паплечнікам сваёй стрыечнай сястры — знахаркі Эліс Лаквены, але пасля яе разгрому абвясціў сябе ўвасабленнем Святога Духа і духоўным медыумам, працягнуўшы справу сваячкі. Мясцовая народная пагалоска прыпісвае яму здольнасць спыняць кулі. Вакол Коні была ўтворана групоўка «Гасподняя армія супраціўлення», прыхільнікі якой разгарнулі ўзброеную барацьбу супраць урада[6][7].

Сваёй мэтай Коні абвясціў стварыць ва Угандзе тэакратычную дзяржаву, заснаванай на Бібліі і Дзесяці запаведзях[8][9][10].

Крымінальны пераслед[правіць | правіць зыходнік]

Коні абвінавачваецца ў сістэматычных выкраданнях непаўналетніх на заказ для сваёй арміі і дзіцячай прастытуцыі[11]. Міжнародны крымінальны суд у 2005 годзе прызнаў медыума вінаватым у ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавецтва, выдаўшы ордэр на арышт[12].

Фільм «Kony 2012»[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку сакавіка 2012 года кампанія Invisible Children Inc выпусціла 30-хвілінны фільм «Kony 2012», прысвечаны Джозефу Коні[13][14]. Фільм падвергнуўся крытыцы за недакладнае асвятленне фактаў[15].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://www.encyclopedia.com/reference/encyclopedias-almanacs-transcripts-and-maps/kony-joseph-rao
  2. https://www.infoplease.com/encyclopedia/people/history/african/kony-joseph-rao
  3. Joseph Kony (англ.). Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2012. Праверана 20 красавіка 2012.
  4. Joseph Kony’s Mother is Dead. Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2013. Праверана 26 студзеня 2013.
  5. а б в г д Joseph Kony Biography(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 26 студзеня 2013.
  6. O’Kadameri, Billie. «LRA / Government negotiations 1993-94» Архівавана 17 лютага 2005 года. in Okello Lucima, ed., Accord magazine: Protracted conflict, elusive peace: Initiatives to end the violence in northern Uganda Архівавана 10 снежня 2004 года., 2002.
  7. 10 человек погибли в результате нападения афро-христианских сектантов на одну из деревень Уганды(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2013. Праверана 5 кастрычніка 2018.
  8. The deadly cult of Joseph Kony While the world watches one conflict in Congo, another is raging — inspired by a sadistic rebel leader with a taste for black magic. Daniel Howden reports from Sakure. Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2012. Праверана 30 верасня 2017.
  9. Kony 2012 documentary on Ugandan warlord is unlikely viral phenomenon. Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2013. Праверана 26 студзеня 2013.
  10. Uganda may pardon Joseph Kony associate, official says(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 26 студзеня 2013.
  11. International Criminal Court (2005-10-14). Warrant of Arrest unsealed against five LRA Commanders. Прэс-рэліз. Праверана 2009-06-02. Архівавана 12 снежня 2013.
  12. record. Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2012. Праверана 24 снежня 2011.
  13. Kony filmmaker’s ‘beautiful ending’ at odds with Uganda’s ‘dead or alive’ pledge
  14. Kony 2012 video goes viral, and so do concerns about its producers. Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2013. Праверана 26 студзеня 2013.
  15. Guest post: Joseph Kony is not in Uganda (and other complicated things) — By Michael Wilkerson | FP Passport. Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2012. Праверана 16 сакавіка 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]