Джо Ледлі
![]() | ||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
Поўнае імя | Джозеф Крыстафер Ледлі | |||||||||||||||
Нарадзіўся |
23 студзеня 1987[1][2][3] (35 гадоў) ці 21 студзеня 1987 (35 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 183 см | |||||||||||||||
Вага | 73 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Нумар | 17 | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
![]() |
Джозеф Крыстафер Ледлі (англ.: Joseph Christopher Ledley; нар. 23 студзеня 1987, Кардыф, Уэльс) — валійскі футбаліст, ігрок аўстралійскага клуба «Ньюкасл Джэтс» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Уэльса. Гуляе на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы ці левага вінгера.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Джо з дзяцінства з’яўляўся прыхільнікам клуба са свайго роднага горада, «Кардыф Сіці». Ва ўзросце дзевяці гадоў Ледлі быў залічаны ў акадэмію «ластавак». Прайшоўшы ўсе моладзевыя каманды «Кардыф Сіці», 1 верасня 2004 года малады паўабаронца падпісаў з клубам свой першы прафесійны кантракт. Дэбют Ледлі ў першым складзе «ластавак» адбыўся ўжо 21 верасня — у той дзень супернікам «Сіці» быў «Мілтан Кінс Донс». З цягам часу Джо стаў сапраўдным лідарам клуба, аб чым сведчыць той факт, што некалькі разоў заўзятары абіралі Ледлі лепшым іграком клуба за сезон.
Па заканчэнні сезона 2009/10 кантракт Джо з «Сіці» скончыўся, і ён стаў вольным агентам. У прэсе магчымымі новымі працадаўцамі паўабаронцы называлі англійскія «Вест Бромвіч Альбіён» і «Сток Сіці», а таксама італьянскую «Рому»[4][5]. Аднак 12 ліпеня 2010 года Ледлі перабраўся ў Шатландыю, дзе падпісаў 4-гадовы кантракт з глазгаўскім «Сэлтыкам»[6].
Дэбют валійца ў першым складзе «кельтаў» адбыўся 28 ліпеня 2010 года, калі ў рамках трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў «бела-зялёныя» сустракаліся з партугальскай «Брагай».
31 студзеня 2014 года Ледлі далучыўся да «Крыстал Пэлас» за 750 тысяч фунтаў, падпісаўшы кантракт на тры з паловай гады[7]. Ён забіў у сваім дэбютным матчы супраць «Вест Бромвіча» галавой адправіўшы мяч у браму суперніка пасля падачы вуглавога. «Крыстал» такім чынам атрымаў перамогу з лікам 3:1. Улетку 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Крыстал Пэлас».
У верасні 2017 года падпісаў паўгадовы кантракт з клубам «Дэрбі Каўнці», у лістападзе таго ж года падоўжыў яго да канца сезона 2018/19. У студзені 2019 года датэрмінова разарваў пагадненне з «Дэрбі Каўнці».
У лютым 2020 года далучыўся да аўстралійскага клуба «Ньюкасл Джэтс».
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
Дэбют паўабаронцы ў зборнай Уэльса адбыўся 7 верасня 2005 года, калі «цмокі» ў рамках адборачнага турніру да чэмпіянату свету 2006 года сустракаліся супраць зборнай Польшчы.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Сэлтык
- Чэмпіён Шатландыі (2): 2012, 2013
- Уладальнік Кубка Шатландыі (2): 2011, 2013
Зноскі
- ↑ Joe Ledley // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ JOE LEDLEY // Base de Datos del Futbol Argentino
- ↑ Joseph Christopher Ledley // As — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ↑ Tonge twist in Led hunt The Sun
- ↑ Cardiff's Joe Ledley will travel to AS Roma for talks. BBC Sport
- ↑ Joe Ledley completes Celtic move. South Wales Echo
- ↑ Ledley Joins Palace Архівавана 2 лютага 2014.. Crystal Palace FC.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Профіль на сайце worldfootball.net (англ.)
- Профіль на сайце footballdatabase.eu (англ.)
- Нарадзіліся 23 студзеня
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся 21 студзеня
- Нарадзіліся ў Кардыфе
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Уэльса
- Ігракі зборнай Уэльса па футболе
- Ігракі ФК Ньюкасл Джэтс
- Ігракі ФК Дэрбі Каўнці
- Ігракі ФК Крыстал Пэлас
- Ігракі ФК Сэлтык
- Ігракі ФК Кардыф Сіці