ФК Сток Сіці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сток Сіці
Поўная назва

Stoke City Football Club

Мянушкі

The Potters (Ганчары)

Заснаваны

1863

Горад

Сток-он-Трэнт, Англія

Стадыён

Бет365
Умяшчальнасць: 27 902

Прэзідэнт

Пітэр Коатс

Галоўны трэнер

Марк Х'юз

Чэмпіянат

Прэм'ер-ліга

2016/17

13 месца

Сайт

Афіцыйны сайт

Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Сток Сіці» (англ.: Stoke City Football Club) — прафесійны англійскі футбольны клуб, які размяшчаецца ў горадзе Сток-он-Трэнт, графства Стафардшыр. Выступае ў англійскай Прэм'ер-лізе. З'яўляецца другім найстарэйшым прафесійным клубам Англіі пасля «Нотс Каўнці». Клубная мянушка «Ганчары» з'явілася з-за развіцця керамічнай прамысловасці ў Сток-он-Трэнце. Хатнюю форму складаюць белая футболка з чырвонымі вертыкальнымі палосамі і белыя шорты. Першым і галоўным трафеем клубу стаў выйграны ў 1972 годзе Кубак Футбольнай лігі, калі «Сток Сіці» быў мацнейшы за «Чэлсі» з лікам 2:1. Клуб выйграваў трафей Футбольнай Лігі двойчы, спачатку ў 1992 годзе і зусім нядаўна ў 2000 годзе. Вышэйшай пазіцыяй у чэмпіянаце Англіі з'яўляецца 4 месца, якое клуб двойчы займаў, спачатку ў сезоне 1935/36, а потым у сезоне 1946/47. «Сток Сіці» не аднойчы рэпрэзентаваў англійскі футбол у еўрапейскіх клубных спаборніцтвах, а ў 2011 годзе дайшоў да фіналу Кубка Англіі, дзе быў пераможаны клубам «Манчэстэр Сіці».

Хатні стадыён «Бет365» месціць 27 902 гледачы, ён быў адчынены ў 1997 годзе, а з 1878 года клуб гуляў на стадыёне «Вікторыя Граўнд». Дзейны прэзідэнт Пітэр Коатс кіруе клубам з 22 мая 2006 года. Традыцыйнымі для клуба з'яўляюцца кашулі з чырвонымі і белымі вертыкальнымі палосамі, белыя шорты і панчохі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

«Сток Сіці» быў утвораны ў 1863 годзе пад назвай «Валацугі са Стока» (англ.: Stoke Ramblers), калі вучні школы Charterhouse сфарміравалі футбольны клуб[1]. Першы задакументаваны матч клуба адбыўся ў кастрычніку 1868 года, калі каманды правяла гульню супраць клуба «EW May XV» на пляцоўцы Крыкетнага клуба імя Вікторыі. Генры Альманд, заснавальнік клуба, які таксама быў яго капітанам, забіў першы гол клуба. У гэты перыяд каманда праводзіла свае матчы на пляцоўцы Крыкетнага клуба, аднак з цягам часу «Сток» перайшоў на суседняе поле «Суітынгз Філд» у 1875 годзе, каб справіцца з ростам наведвальнасці матчаў.

У 1878 годзе клуб быў аб'яднаны з Крыкетным клубам імя Вікторыі. Клуба зноў пераехаў на сваю былую гульнявую пляцоўку, які неўзабаве стаў вядомы як «Вікторыя Граўнд»[2]. Прыкладна ў гэты ж час клуб прыняў сваю традыцыйную чырвона-белую перапялясую форму. У жніўні 1885 года клуб атрымаў статус прафесійнай каманды.

«Сток» быў адным з дванаццаці членаў-заснавальнікаў Футбольнай Лігі, калі яна паўстала ў 1888 годзе[3]. Клуб змагаўся ў першых двух сезонах, сканчаючы абодва разы чэмпіянат на апошнім радку выніковай табліцы[4]. У 1890 годзе «Сток» не здолеў пераабрацца ў Лігу і ўступіў у саюз футбола, які яны адразу ж перамаглі, і такім чынам былі пераабраны ў Футбольнай Лігу. «Сток» правёў наступныя 15 сезонаў у першым дывізіёне, дасягнуўшы ў 1899 годзе паўфіналу Кубку Англіі, пакуль не вылецеў з Лігі ў 1907 годзе. «Сток» збанкрутаваўся і на пачатку Першай сусветнай вайны не ўдзульнічаў у розыгрышу Футбольнай Лігі. Падчас ваеннага перыяду, «Сток» увайшоў у Лігу Ланкашыра[5]. Калі футбольныя турніры ў Англіі былі адноўлены ў жніўні 1919 года, «Сток» паўторна далучыўся да Лігі.

Уздым[правіць | правіць зыходнік]

У 1919 годзе клуб стаў уладальнікам «Вікторыі Граўнд». За гэтым рушыла ўслед будаўніцтва новай трыбуны, якая павялічыла агульную ёмістасць стадыёну да 50 тысяч чалавек[6]. У 1925 годзе, Сток-он-Трэнт атрымаў статусу горада, што дало магчымасць пераназваць клуб у «Сток Сіці» ў 1928 годзе[7].

У 1930-я гады дэбютаваў за клуб самы знакаміты з яго ігракоў, Стэнлі Мэцьюз. Стэнлі, які вырас у Хенлі і быў вучнем клуба, у першы раз выйшаў на пляцоўку ў футболцы клуба ў сакавіку 1932 года ў матчы супраць клуба «Бэры» ва ўзросце 17 гадоў[8]. Да канца дзесяцігоддзя, Мэцьюз зарэкамендаваў сябе як у зборнай Англіі, гэтак як адзін з лепшых футбалістаў свайго пакалення. «Сток Сіці» дасягнуў прасоўвання ў Футбольную Лігу ў 1933 годзе, аднак Мэцьюз згуляў толькі 15 гульняў у тым сезоне. Ён тым не менш забіць свой ​​першы гол за клуб у матчы супраць аднаго з прынцыповых супернікаў клуба «Порт Вейл» у пераможным матчы 3:1[9].

Да 1934 года сярэдняя наведвальнасць клуба ўзрасла да больш чым 23 тысяч чалавек, што, у сваю чаргу, дало магчымасць клубу павялічыць колькасць сродкаў, якія выдзяляюцца на трэнферную дзейнасць. Клуб стаў адным з лідараў англійскага футболу, і менавіта ў гэты перыяд клуб аформіў сваю рэкордную перамогу ў лізе, перайграўшы з лікам 10:3 «Вест Бромвіч Альбіён» у лютым 1937 года. У красавіку таго ж года клуб дасягнуў і рэкорду наведвальнасці, калі на гульні супраць «Арсенала» былі зафіксаваны на трыбунах 51 373 чалавекі. Фрэдзі Стыл забіў 33 галы ў сезоне 1936/37, што застаецца рэкордам клуба.

Далейшая гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1952 годзе клуб пакінуў Першы Дывізіён Футбольнай лігі, вышэйшую на той момант футбольную лігу Англіі. У 1960 годзе клубам стаў кіраваць Тоні Уодынгтан, а праз 2 гады ён вывеў каманду ў вышэйшы дывізіён. У 1972 годзе клуб заваяваў Кубак Футбольнай Лігі, першы сур'ёзны трафей у сваёй гісторыі. 4 мая 2008 года клуб упершыню з 1985 года выйшаў у Прэм'ер-Лігу.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Айчынныя[правіць | правіць зыходнік]

Рэкорды[правіць | правіць зыходнік]

Наведвальнасць[правіць | правіць зыходнік]

Выніковасць[правіць | правіць зыходнік]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на жнівень 2017 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Сцяг Англіі Бр Джэк Батленд 1993
3 Сцяг Нідэрландаў Аб Эрык Пітэрс 1988
4 Сцяг Уэльса ПА Джо Ален 1990
5 Сцяг Аўстрыі Аб Кевін Вімер 1992
6 Сцяг Францыі Аб Курт Зума 1994
7 Сцяг Ірландыі ПА Стывен Айрленд 1986
8 Сцяг Англіі Аб Глен Джонсан 1984
9 Сцяг Англіі Нап Сайда Берахіна 1993
10 Сцяг Камеруна Нап Эрык Шупо-Матынг 1989
11 Сцяг Іспаніі Нап Хесэ 1993
12 Сцяг Англіі Аб Джош Тайман 1999
14 Сцяг Нідэрландаў ПА Ібрагім Афелай 1986
15 Сцяг Нідэрландаў Аб Бруну Мартынс Інды 1992
Пазіцыя Імя Год нараджэння
16 Сцяг Шатландыі ПА Чарлі Адам 1985
17 Сцяг Англіі Аб Раян Шоўкрас Капітан каманды 1987
18 Сцяг Сенегала Нап Мамэ Бірам Дыўф 1987
20 Сцяг ЗША Аб Джэф Кэмеран 1985
22 Сцяг Швейцарыі ПА Джэрдан Шакіры 1991
24 Сцяг Шатландыі ПА Дарэн Флетчэр 1984
25 Сцяг Англіі Нап Пітэр Краўч 1981
28 Сцяг Бельгіі Нап Жульен Нгой 1997
29 Сцяг Даніі Бр Якаб Хаўгар 1992
31 Сцяг Бельгіі ПА Цібо Верліндэн 1999
32 Сцяг Егіпта ПА Рамадан Сабхі 1997
33 Сцяг Англіі Бр Лі Грант 1983
34 Сцяг Англіі ПА Олі Шэнтан 1997

Зноскі

  1. «1863–1888 In The Beginning». Stoke City Official Website
  2. «Stoke City Football Club». albionroad.com.
  3. «Blackburn Rovers FC». BBC.
  4. «1888–1900 Election Fever». Stoke City Official Website.
  5. «1910–1920 Rebirth». Stoke City Official Website.
  6. «1920–1930 The Fall And Rise». Stoke City Official Website.
  7. The Oatcake. «SCFC History». oatcake.co.uk.
  8. «The first gentleman of soccer». BBC News
  9. «1930–1940 Stan's The Man». Stoke City Official Website.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]