Джульета Мазіна
Джульета Мазіна | |
---|---|
італ.: Giulietta Masina | |
![]() | |
Дата нараджэння | 22 лютага 1921[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 сакавіка 1994[1] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Федэрыка Феліні |
Адукацыя | |
Прафесія | тэатральная актрыса, кінаактрыса, тэлесцэнарыст |
Кірунак | неарэалізм[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0556399 |
![]() |
Джульета Мазіна (італ.: Giulietta Masina, 22 лютага 1921—23 сакавіка 1994) — італьянская актрыса, жонка кінарэжысёра Федэрыка Феліні, атрымала мянушку «Чаплін у спадніцы».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Джулія Ганна Мазіна нарадзілася ў Сан-Джорджа-дзі-П’яна ў сям’і служачага і настаўніцы. Джулія была самай старэйшай з чатырох дзяцей. Ужо з ранніх гадоў яна праяўляла схільнасць да тэатра, танцаў і музыкі.
Пасля заканчэння пачатковай школы яе адправілі ў Рым да сваячкі, дзе яна трапіла ў гімназію сясцёр урсулінак. Джулія рыхтавалася стаць піяністкай, але паступіла ў Рымскі ўніверсітэт на філалагічны факультэт. Пасля яго заканчэння Мазіна атрымала дыплом выкладчыка сучаснай літаратуры.
Падчас вучобы Джулія грала ў студэнцкім тэатры. Пазней яна атрымала запрашэнне ў тэатр Каверын. Акрамя таго, каб палепшыць сваю дыкцыю і пазбавіцца ад паўночна-італьянскага акцэнту, Мазіна пачала працаваць на радыё. Там яна выступала ў радыёперадачах, сцэнарыі да якіх пісаў будучы вядомы італьянскі рэжысёр Федэрыка Феліні, падпісваў у той час свае працы як «Федэрыка». Ён працаваў карыкатурыстам ў адным з часопісаў. Федэрыка патэлефанаваў Джуліі і сказаў, што хоча зрабіць фільм па гэтай п’есе, і папрасіў яе аб сустрэчы. У кастрычніку 1943 года яны пажаніліся. Менавіта па яго просьбе яна змяніла сваё імя і стала Джульетай.
Яе дэбютнай працай у кіно стаў фільм Альберта Латуады «Без жалю» (1947 год), у якім яна згуляла ролю прастытуткі Марчэлы — шчырай, з добрай, даверлівай душой. За гэтую ролю яна атрымала «Срэбраную стужку».
Яна памерла ў Рыме 23 сакавіка 1994 г., праз паўгады пасля смерці мужа. Мазіна была пахавана ў Рыміні побач з мужам.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- (1950) «Агні вар’етэ» — Меліна Амур
- (1952) «Белы шэйх» — Кабіры
- (1954) «Дарога» — Джэльсаміна
- (1955) «Махляры» — Ірыс
- (1957) «Ночы Кабірыі» — Кабірыя
- (1965) «Джульета і духі» — Джульета
- (1986) «Джынджэр і Фрэд» — Амелія Банэці («Джынджэр»)
Зноскі
- ↑ а б BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119117096 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 25 чэрвеня 2015.
- ↑ https://bbcc.regione.emilia-romagna.it/pater/loadcard.do?id_card=152363
- ↑ https://riminiturismo.it/visitatori/scopri-il-territorio/arte-e-cultura/monumenti-alla-memoria/cimitero-monumentale-di-rimini
- Асобы
- Нарадзіліся 22 лютага
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Італіі
- Памерлі 23 сакавіка
- Памерлі ў 1994 годзе
- Памерлі ў Рыме
- Пахаваныя ў Эмілія-Раманьі
- Выпускнікі Рымскага ўніверсітэта
- Вялікія афіцэры ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Уладальнікі прыза за найлепшую жаночую ролю Канскага кінафестывалю