Дарога (фільм, 1954)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ДарогаM:
італ.: La strada
Постар фільма
Жанр драматычны фільм[1]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Працягласць 104 хв.
Краіна
Мова італьянская мова
Год 1954
IMDb ID 0047528
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Дарога»[5] (італ.: La Strada) — адзін з самых знакамітых фільмаў Федэрыка Феліні, зняты ў 1954 годзе. Стылістыка неарэалізму паўстае ў фільме значна мадыфікаванай.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Дзампана — вандроўны цыркач-асілак з каронным нумарам — раздзіраннем ланцуга на грудзях. У якасці асістэнткі ён купляе дзяўчыну-падлетка Джэльсаміну ў яе маці і вучыць Джэльсаміну аб’яўляць нумар і суправаджаць яго гульнёй на барабане і трубе. Дзампана ўсё вырашае сілай. Ён б’е Джэльсаміну, прымушае яе жыць з сабой, на яе вачах фліртуе з іншымі жанчынамі. Джэльсаміна баіцца Дзампана, але пры гэтым і любіць яго.

Аднойчы яны сустрэлі вандроўны цырк і ўладкаваліся туды на працу. Канатаходзец Мата ўвесь час пакеплівае над Дзампана і гэтым злуе яго. Пасля чарговай насмешкі асілак кінуўся на Мата з нажом. Дзампана трапляе ў турму, пасля чаго іх абодвух выганяюць з цырка.

Мата размаўляе з Джэльсамінай і прапануе ёй выбраць паміж ім, цыркам і Дзампана. Яна застаецца з Дзампана. Аднойчы яны сустракаюць Маці на глухой дарозе. Дзампано збівае суперніка, і гэта сканчаецца смерцю канатаходца. Асілак замятае сляды злачынства.

Джэльсаміна цяжка перажывае смерць Мата. У яе з’яўляюцца прыкметы псіхічнага разладу. Праз некаторы час Дзампана кідае яе.

Праз некалькі гадоў асілак вяртаецца ў гэтую мясцовасць і даведаецца, што Джэльсаміна памерла неўзабаве пасля яго сыходу. Дзампана да гэтага моманту спустошаны: ён здзейсніў мноства дрэнных учынкаў у сваім жыцці, але менавіта здрада адзінай душы, якая па-сапраўднаму кахала яго, становіцца апошняй кропляй…

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды і намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

Карціна заваявала Сярэбранага Льва Венецыянскага кінафестывалю (1954), прэмію «Оскар» (1957), прэмію «Бодыль» (1956) і шэраг іншых узнагарод.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 1957 — Прэмія «Оскар» — Найлепшы фільм на замежнай мове — Дзіна Дэ Лаўрэнтыс, Карла Понці.
  • 1954 — Прэмія Венецыянскага кінафестывалю — Сярэбраны леў — Федэрыка Феліні

Намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • 1957 — Прэмія «Оскар» — найлепшы сцэнарый — Федэрыка Феліні, Туліо Пінэлі.
  • 1956 — Прэмія BAFTA — Найлепшы фільм — Найлепшая замежная актрыса — Джульета Мазіна.
  • 1954 — Прэмія Венецыянскага кінафестывалю — Залаты леў — Федэрыка Феліні

Фільм таксама атрымаў прэмію Нью-Ёркскіх крытыкаў як лепшы фільм года, дзве прэміі «Сярэбраная стужка» італьянскага Сіндыката журналістаў як найлепшы фільм і за найлепшую рэжысуру, прэмію «Бодыль» як найлепшы неамерыканскі фільм года. Агулам фільм сабраў больш за пяцьдзесят узнагарод.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б http://www.imdb.com/title/tt0047528/ Праверана 10 ліпеня 2016.
  2. а б в г д е ё http://www.cinematografo.it/cinedatabase/film/la-strada/9622/ Праверана 10 ліпеня 2016.
  3. а б в г д http://www.imdb.com/title/tt0047528/fullcredits Праверана 10 ліпеня 2016.
  4. а б Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16). - артыкул Федэрыка Феліні