Агні вар’етэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Агні вар’етэM:
італ.: Luci del varietà
Постар фільма
Жанр драматычны фільм[1][2], рамантычны фільм[1] і кінакамедыя
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Працягласць 100 хв.
Краіна
Мова італьянская мова
Год 1950, 1951 і 1954
IMDb ID 0042692
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Агні вар’етэ»[6] (італ.: Luci del varietà) — дэбютны фільм Федэрыка Феліні, зняты ім у 1950 годзе разам з Альберта Латуада.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Кека (Пепіна Дэ Філіпа) — «мастацкі кіраўнік» вандроўнай трупы вар’етэ, якая падарожнічае па Італіі на цягніку і дае прадстаўлення ў самых глухіх гарадках і пасёлках. Аднойчы да іх прыбіваецца красуня Ліліяна (Карла Дэль Поджа), якая марыць выступаць на сцэне. Вельмі хутка высвятляецца, што ніякіх талентаў у яе, увогуле, няма. Аднак для неспрактыкаванага гледача, перад якім пераважна і выступае трупа, гэта аказваецца неістотным: народ бурна вітае кожнае яе з’яўленне (асабліва, калі яна дастаткова лёгка апранутая), а неўзабаве ў яе з’яўляюцца прыхільнікі. Кека таксама аказваецца захопленым новай «зоркай», якую ён хоча падняць да вяршыняў шоу-бізнесу. У выніку трупа аказваецца кінутая на волю лёсу…

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

  • Пепіна Дэ Філіпа — Кека Даль Монтэ
  • Карла Дэль Поджа — Ліліяна Антанэлі (Лілі)
  • Джульета Мазіна — Меліна Амур
  • Джына Маскеці — Валерыя дэль Соле
  • Джон Кітцмілер — трубач Джоні
  • Дантэ Маджа — Рэмо
  • Джуліо Калі — маг Эдысан Уіл
  • Сільвіо Баголіні — Бруна Антаніні.
  • Джозэф Фалетта — стралок Біл
  • Фолька Лулі — палюбоўнік Ліліяны

Зноскі

  1. а б в г http://www.imdb.com/title/tt0042692/ Праверана 11 красавіка 2016.
  2. а б в http://www.filmaffinity.com/en/film197458.html Праверана 11 красавіка 2016.
  3. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф http://www.cinematografo.it/cinedatabase/film/luci-del-variet-/6741/ Праверана 11 красавіка 2016.
  4. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с http://www.imdb.com/title/tt0042692/fullcredits Праверана 11 красавіка 2016.
  5. Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  6. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16). - артыкул Федэрыка Феліні