З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джут (Corchorus) — род кветкавых раслін сямейства Мальвавыя (Malvaceae).
Кусты, паўкусты, шматгадовыя і аднагадовыя травяністыя расліны. Лісце чаргаванае, цэласнае. Кветкі дробныя, двухполыя. Плод — рабрыстая каробачка.
Налічваецца каля 100 відаў. Пашыраны ў трапічных раёнах Азіі, Афрыкі, Амерыкі і Аўстраліі. Аднагадовыя віды джута — караткаплодны і даўгаплодны — валакністыя расліны вышынёю да 3 м; вырошчваюцца ў Індыі, Бангладэш, Індакітаі, Сярэдняй Азіі.
Даюць трывалае валакно, якое ідзе на выраб тэхнічных і іншых тканін, дываноў, вяровак і інш. Лісце і маладыя парасткі спажываюцца як агародніна.
Зноскі
- Джут: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)