Джэймс Эдгар Джонсан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Джэймс Эдгар Джонсан
англ.: James Edgar Johnson
Johnnie Johnson.jpg
Мянушка Джоні
Дата нараджэння 9 сакавіка 1915(1915-03-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 студзеня 2001(2001-01-30) (85 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Прыналежнасць
Род войскаў Air Force Ensign of the United Kingdom.svg ВПС Вялікабрытаніі
Гады службы 1939—1966
Званне віцэ-маршал авіяцыі
Часць 616-я эскадрылля RAF
Камандаваў 610-я эскадрылля RAF
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Джэймс Джонсан на Вікісховішчы

Джэймс Эдгар Джонсан (англ.: James Edgar Johnson), вядомы як Джоні Джонсан (англ.: Johnnie Johnson; 9 сакавіка 1915 - 30 студзеня 2001) — лепшы англійскі лётчык-ас Другой сусветнай вайны, які мае 38 перамог у паветраных баях над знішчальнікамі праціўніка (адзін з лепшых вынікаў сярод усіх лётчыкаў заходніх саюзнікаў), прайшоў у гады вайны шлях ад сяржанта і лётчыка-знішчальніка да палкоўніка, камандзіра авіякрыла.

Другая сусветная вайна[правіць | правіць зыходнік]

З пачаткам вайны Джэймс быў прызваны ў войска, і ў жніўні 1940 года, пасля праходжання неабходных трэніровак, быў накіраваны ў 19-ю эскадрыллю RAF. Але ўжо праз месяц пераведзены ў 616-ю.

Лётаючы ў складзе эскадрыллі на Спітфайрах (на той момант у яго было ўсяго 205 лётных гадзін), Джонсан выявіў, што з-за траўмы пляча не можа эфектыўна выкарыстоўваць высокія лётна-тэхнічныя характарыстыкі знішчальніка. Дактары прапанавалі яму два варыянты: легчы на аперацыю (і практычна цалкам прапусціць Бітву за Брытанію), якая вырашыць праблему, або пераход на інструктарскую пасаду (і ўсё астатняе жыццё лётаць на Тайгер Мотах). Джонсан абраў аперацыю, але пры гэтым стараўся адцягнуць лячэнне. Калі гэтая інфармацыя дайшла да камандавання, Джэймс Джонсан быў зняты з палётаў і адпраўлены ў шпіталь. У эскадрыллю ён змог вярнуцца толькі ў снежні 1940.

Да палётаў Джонсан вярнуўся толькі ў пачатку 1941 года. Свой першы Месершміт Bf.109 Джоні збіў 26 чэрвеня 1941 года. Праз год, павялічыўшы колькасць перамог над праціўнікам, у чэрвені 1942 Джэймс Джонсан быў прызначаны камандзірам авіякрыла 610-й эскадрыллі, на гэтай пасадзе ўдзельнічаў у аперацыі «Юбілей». У сакавіку 1943 Джонсан быў прызначаны камандуючым канадскага авіякрыла (размешчаных у RAF Kenley), і з красавіка па верасень дадаў да свайго рахунку яшчэ 14 перамог, за што (на той момант за 13 перамог) 4 чэрвеня 1943 года быў узнагароджаны ордэнам "За выбітныя заслугі". 24 верасня Джонсан атрымаў першую планку да ордэна "За выбітныя заслугі" і пераведзены ў штаб, пакінуўшы баявыя дзеянні з рахункам у 25 перамог.

2 сакавіка 1944 Джоні Джонсан быў пастаўлены на чале 144-га авіякрыла ВПС Канады (RCAF), і 5 мая збіў свой 28-ы самалёт, стаўшы самым дзейсным пілотам саюзных войскаў на заходнім фронце. Праз два дні пасля высадкі ў Нармандыі, Джоні павялічыў рахунак да 32 самалётаў, усталяваўшы новы рэкорд (абагнаўшы Сэйлора Мэлана, героя Бітвы за Брытанію). Пасля аперацыі «Нептун» крыло было расфармавана, і Джоні перайшоў у 127-й RCAF. 21 жніўня 1944 Джоні Джонсан, будучы вядучым 443-й эскадрыллі, якая патрулявала Сену, недалёка ад Парыжа, збіў два самалёты Фокэ-Вульф Fw 190 (быў зроблены запіс на кінакамеру). Пасля чаго Джоні збіраўся далучыцца да свайго звяна, прыняўшы за Спітфайры 6 варожых Bf.109. У той раз Спітфайр IX Джонсана быў збіты, адзіны раз за ўсю вайну.

Апошняя перамога ў вайну была зарэгістраваная Джонсанам 27 верасня 1944 г. недалёка ад Неймегена. Агульны рэкорд склаў 515 вылетаў, 34 асабістых і 7 групавых перамог (а таксама 3 верагодныя перамогі, 10 самалётаў суперніка пашкоджаны і 1 знішчаны на зямлі). У апошнія тыдні вайны эскадрылля Джонсана займалася патруляваннем берлінскіх аэрадромаў.


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.