Джэк Малак
Джэк Малак | |
---|---|
Дата нараджэння | кастрычнік 1920 |
Дата смерці | 26 сакавіка 1982 (61 год) |
Род заняткаў | лётчык |
Джон «Джэк» Мак-Вікар Малак (англ.: John "Jack" McVicar Malloch; 8 кастрычніка 1920 — 26 сакавіка 1982) — радэзійскі лётчык і найміт паўднёваафрыканскага паходжання. Апошні ўзнагароджаны памятным знакам грамадзянскай незалежнасці Радэзіі за заслугі перад краінай.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Малак нарадзіўся ў Дурбане, рэгіён Наталь, ПАР. У 1925 годзе яго сям’я пераехала ва Умталі (цяпер Мутарэ) ва ўсходніх нагор’ях Паўднёвай Радэзіі. У 1933 годзе хлопчык быў адпраўлены на радзіму ў школу-інтэрнат, але пакінуў навучальную ўстанову ў 1935 годзе, каб пачаць працаваць механікам. У 1936 годзе ўладкаваўся на чыгунку.
У 1943 годзе запісаўся ў брытанскія ваенна-паветраныя сілы. У снежні накіраваны ў аператыўную эскадрыллю, дзе праходзіў службу ў якасці пілота знішчальніка. У лютым 1945 года падбіты ў тыле ворага і паранены. Ад нямецкага палону яго засцераглі партызаны, якія знайшлі для яго схованку ў гарах. У красавіку Малак змог вярнуцца ў сваю эскадрыллю.
Пасля Другой сусветнай вайны вярнуўся ў Паўднёвую Радэзію. Тут Малак працягнуў кар’еру лётчыка. У 1952 годзе разам з Джэймі Маршалам стварыў авіякампанію Fish Air.
У 1960 годзе стварыў яшчэ адну кампанію — Rhodesian Air Services (RAS), якая ў 1963—1964 гадах займаўся пастаўкамі зброі ў Емен. У наступным годзе, у студзені 1965, заснаваў Air Trans Africa (ATA). Кантора таксама займалася нелегальнай дзейнасцю. Так, напрыклад, у 1966—1967 гадах кампанія дапамагала дастаўляць радэзійскія тавары ў абыход брытанскіх санкцый.
Падчас вайны ў былым Бельгійскім Конга Малак працаваў на катангскіх сепаратыстаў. Калі ў чэрвені 1964 года Маіз Чомбэ, адзін з лідараў катангцаў, заняў пасаду прэм’ер-міністра Конга, радэзіец працягнуў супрацоўніцтва ўжо з афіцыйным урадам.
Паміж летам 1967 і студзенем 1970 года кампанія ATA пастаўляла зброю ў Біяфру. Падчас адной з місій у 1968 годзе Малак і экіпаж яго DC-7 былі заключаны ў турму ў Тога.
У студзені 1970 года Малак заснаваў Afro-Continental Airways (ACA), як даччыную кампанію Air Trans Africa. Фірма актыўна ўдзельнічала ў аперацыях па абыходу санкцый супраць Радэзіі.
У студзені 1970 года пілот быў прызваны ў ВПС Радэзіі. Ён на сваім DC-7 удзельнічаў у розных ваенных аперацыях супраць паўстанцаў.
Лётчык разбіўся на самалёце Mk 22 у апошні дзень здымак дакументальнага фільма «Пагоня за марай» 26 сакавіка 1982 года.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У студзені 1948 года ажаніўся з Зояй Кавентры.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Jack Malloch Timeline . A Biography on the Life and Times of Jack Malloch. Праверана 14 June 2019.