Паўднёвая Радэзія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Паўднёвая Радэзія
Southern Rhodesia

Адказны ўрад (з 1923)
Суб'ект федэрацыі (1953 – 1963)
30px
 
Flag of Zimbabwe Rhodesia.svg
1923 — 1965

1979 – 1980

Flag of Rhodesia.svg
 
Flag of Zimbabwe.svg
Flag of Rhodesia (1964).svg Coat of arms of Rhodesia.svg
Сцяг Паўднёвай Радэзіі Герб Паўднёвай Радэзіі
LocationZimbabwe.svg
У складзе Сцяг Вялікабрытаніі Брытанскай імперыі
Сцяг Сцяг Федэрацыі Радэзіі і Ньясаленда Федэрацыі Радэзіі і Ньясаленда (1953 – 1963)
Сталіца Солсберы
Мова(ы) Англійская
Грашовая адзінка Паўднёварадэзійскі фунт
Фунт Радэзіі і Ньясаленда
Радэзійскі фунт
Радэзійскі долар
Плошча 372.518 км² (1904)
Насельніцтва 605.764 чал. (1904)
Форма кіравання Парламентарная манархія
Дынастыя Віндзары
Гісторыя Зімбабвэ
Coat of arms of Zimbabwe.svg

Мапунгубвэ
Каралеўства Зімбабвэ
Манаматапа
Бутуа
Розві
Мтваказі
Канцэсія Рада
Каланізацыя
Першая вайна з матабеламі
Другая вайна з матабеламі
Паўднёвая Радэзія
Федэрацыя Радэзіі і Ньясаленда
Радэзія
Вайна ў бушы
Зімбабвэ-Радэзія
Рэспубліка Зімбабвэ

Паўднёвая Радэзія (англ.: Southern Rhodesia) — назва брытанскага каланіяльнага ўладання ў Паўднёвай Афрыцы з 1924 па 1953 год, размешчанага на поўнач ад ракі Лімпопа і Паўднёва-Афрыканскага Саюза. У 1953 годзе ўвайшла ў склад Федэрацыі Радэзіі і Ньясаленда. Цяпер - тэрыторыя дзяржавы Зімбабвэ.

Паходжанне назвы[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя першапачаткова называлася «Паўднёвая Замбезі», а назва «Радэзія» увайшла ва ўжытак у 1895 годзе. Тэрмін «Паўднёвая Радэзія» увайшоў ва ўжытак у 1901 і выйшаў з ужытку ў 1964, пасля таго, як Паўночная Радэзія атрымала незалежнасць пад імем Замбія, а ўрад у Солсберы вырашыў адкінуць удакладненне і называцца проста «Радэзіяй». Аднак Вялікабрытанія не прызнала самастойнай змены назвы калоніяй, таму працягвала выкарыстоўваць поўную назву да 18 красавіка 1980 года, калі была афіцыйна абвешчана прызнаная метраполіяй Рэспубліка Зімбабвэ (аднак неафіцыйна брытанцамі нават у дэбатах у Палаце Абшчын выкарыстоўваўся і новы варыянт).

Радэзія атрымала назву ад прозвішча Сесіла Джон Родса, брытанскага будаўніка каланіяльнай імперыі, які быў адной з найважнейшых постацяў у брытанскай экспансіі ў Паўднёвай Афрыцы і які атрымаў права на распрацоўку мінеральных рэсурсаў у 1888 годзе шляхам дагавораў з уплывовымі мясцовымі правадырамі, такімі як канцэсія Руд і Мафацкі дагавор, падпісаны з каралём Лабенгулай з племя ндэбеле.

Брытанскі ўрад пагадзіўся, што кампанія Родса, Брытанская паўднёваафрыканская кампанія (БПАК), будзе кіраваць тэрыторыяй ад Лімпопа да возера Танганьіка як пратэктаратам. Каралева Вікторыя падпісала хартыю ў 1889 годзе.