Дзвінская зямля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дзві́нская зямля́ - гістарычная вобласць на Русі ў басейне Паўночнай Дзвіны ў 11—15 ст.

Уключала частку сучаснай Архангельскай вобласці на поўнач ад Волга-Паўночнадзвінскага водападзела — «валокі» (называлася таксама Завалочча). Насельніцтва займалася земляробствам, пушным і рыбным промысламі.

З 11 ст. уладанне Ноўгарада. У 14—15 ст. за валоданне Дзвінскай зямлёю з Ноўгарадам сапернічала Масква. У 1478 далучана да Маскоўскага вялікага княства.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]