Дзевалтоўскія
Выгляд
Дзевалтоўскія, Гінтаўты-Дзевалтоўскія — шляхецкі род герба «Трубы». У 1524 годзе дазвол на куплю зямлі ў Дзяволтве і Савідзянах атрымаў Барталамей Гінтаўтавіч. Яго сына, Станіслава Барталамеевіча Гінтаўтавіча, у 1548 годзе ўсынавілі Павел і Зоф’я Жаляпугі і запісалі яму маёнтак. Відаць, род Дзевалтоўскіх пайшоў ад Станіслава Гінтаўтавіча. Жылі таксама на Падляшшы і на Падоллі, у Холмскай зямлі і ў Галіцыі.
У XVI—XVII стагоддзях Войцех і яго сын Ян Дзевалтоўскія валодалі Раўдондварысам пад Коўнам, дзе збудавалі замак[1].
Вядомыя прадстаўнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Павел — стольнік новагародскі (1593).
- Войцех — падкаморы ковенскі (1576), дваранін і сакратар гаспадарскі.
- Ян (?—1612) — войскі гарадзенскі (1599).
- Ян — харунжы ковенскі (1607).
- Ежы — харунжы троцкі (1660—1670).
- Казімір Мікалай — падчашы ашмянскі (1669).
- Самуэль — мечнік вількамірскі, пасол на элекцыйны сойм, падпісаў у 1647 годзе абранне каралём польскім і вялікім князем літоўскім Яна Сабескага.
- Яўхім — шамбялян Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1779), сакратар Адукацыйнай камісіі (1784).
- Ян — шамбялян Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1779).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вяроўкін-Шэлюта У. Дзевалтоўскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 584. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.