Дзедзінская сядзіба
| Сядзібна-паркавы ансамбль | |
| Сядзібна-паркавы ансамбль Рудніцкіх | |
|---|---|
| | |
| 55°41′44,64″ пн. ш. 27°29′49,22″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Асада Дзедзіна |
| Архітэктурны стыль | класіцызм |
| Архітэктар | Віткоўскі |
| Заснавальнік | Аляксандр Рудніцкі |
| Будаўніцтва | 1810—1820 гады |
| Будынкі | |
| сядзібны дом • парк | |
| Статус |
|
| Стан | закінуты |
Дзедзінская сядзіба — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры класіцызму. Створаны ў 1810—1820 гадах у в. Асада Дзедзіна (Мёрскі раён) па заказе дваранскага суддзі А. Рудніцкага, архітэктар Віткоўскі. Апошні ўладальнік Вішнявецкі.

Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Кампазіцыйны цэнтр комплексу — мураваная гаспода, перад якою быў разбіты пейзажны парк (захаваліся фрагменты). Гаспода — прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак, накрыты вальмавым дахам. Цэнтр галоўнага фасада вылучаны чатырохкалонным порцікам з трохвугольным франтонам. У аздобе фасадаў выкарыстаныя пілястры, рустоўка, прафіляваныя карнізы. Планіроўка анфіладна-калідорная. Пад будынкам скляпеністыя сутарэнні. Гаспадарчыя пабудовы з каменю (1849 г.) размешчаны ва ўсходняй частцы сядзібы.
Гаспода выкарыстоўваецца як адміністрацыйны будынак. Комплекс — помнік рэспубліканскага значэння.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл. — С. 306
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзедзінская сядзіба- Дзедзінская сядзіба на сайце Radzima.org
- Дзедзінская сядзіба на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Дзедзінская сядзіба на сайце «Архіварта»
