Дзень піяніста

З пляцоўкі Вікіпедыя
Сусветны дзень Піяніста
Сусветны дзень Піяніста
Тып неафіцыйнае свята
Дата 8 лістапада

Сусветны дзень піяніста — прафесійнае свята людзей, звязаных з ігрой на клавішных музычных інструментах. Штогод адзначаецца 8 лістапада.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У гэты дзень па ўсім свеце праводзяцца канцэрты і сустрэчы з музыкантамі, піяністы віншуюць сваіх настаўнікаў, арганізоўваюцца мерапрыемствы ў фармаце «вольнае піяніна». Шэраг музычных крам робяць у гэты дзень зніжкі на свае тавары[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2014 годзе Свята было заснавана дзеячам культуры Іванам Манько. І ўпершыню праведзены ў гэтым жа годзе 8 лістапада пры падрымцы заслужанага піяніста, лаўрэата міжнародных конкурсаў Аляксандра Палякова і іншых заслужаных артыстаў РБ. На наступны год да святкавання далучылася Беларуская дзяржаўная філармонія. У 2016 годзе дзень піяніста праходзіць ва Універсітэце Наньчан Хангконг (Nanchang Hangkong University) у Кітаі, дзе выкладае Палякоў. У гэты ж дзень у Мінску піяніст Мікалай Панок паставіў нацыянальны рэкорд па бесперапыннай ігры на піяніна менавіта ў дзень піяніста. У 2018 годзе свята было ўпершыню праведзена ў Расіі[1].

Акрамя Беларусі, Расіі і Кітая, свята таксама адзначалася ў Аўстрыі, Ізраілі і Украіне[2][3].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 Ирина Зайцева. 8 ноября — Всемирный день пианиста(руск.)  (недаступная спасылка). Intex-press (4 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2021. Праверана 27 снежня 2020.
  2. Валентина Левчук. День пианиста 8 ноября. История праздника(руск.) . Вечерняя Одесса (11 чэрвеня 2020). Праверана 27 снежня 2020.
  3. Євген Клосовський, Борис Тарахтій. День піаніста(укр.) . ТРК Рудана (15 лістапада 2018). Праверана 27 снежня 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]