Дзервяніскае
Выгляд
| Дзервяніскае возера | |
|---|---|
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 116 м[1] |
| Даўжыня | 3,9 км |
| Шырыня | 0,42 км |
| Плошча | 1,04 км² |
| Даўжыня берагавой лініі | каля 9 км |
| Басейн | |
| Упадаюць | Сламянка |
| Выцякаюць | Сламянка |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Дзервяні́скае возера, Кальніца — возера ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Пыранка, за 32 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Гродна.
Плошча паверхні возера 1,04 км². Даўжыня 3,9 км, найбольшая шырыня 0,42 км. Даўжыня берагавой лініі каля 9 км. Схілы катлавіны стромкія. Вышыня схілаў 9—10 м. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны.
Праз возера працякае рака Сламянка і злучае яго з азёрамі Вераўскае і Стаў. Таксама ўпадае ручай з возера Чартова.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дзервяні́скае во́зера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 107.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Таблица 2.4 — Морфометрические параметры озёр Гродненской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 30 кастрычніка 2020. (руск.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
