Дзеякратыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Дзеякратыя (англ.: do-ocracy) - гэта арганізацыйная структура, у якой індывіды выбіраюць ролі і задачы самастойна і выконваюць іх. Адказнасць замацоўваецца за людзьмі, якія робяць працу, а не за абранымі ці афіцыйна прызначанымі.

Гэта паняцце папулярна сярод гарачых прыхільнікаў лібертарнага менеджменту і ўдзельнікаў BurningMan[1]. Яно таксама мае прыроду Дзэн, якую можа быць цяжка зразумець некаторым людзям. "Чаму менавіта Ліён - той, што посціць так шмат творчых ідэй у CommunityWiki?" "Таму што Ліён посціць так шмат творчых ідэй у CommunityWiki". Рэалізацыя задачы па сутнасці з'яўляецца абгрунтаваннем для вас быць чалавекам, які робіць гэту працу.

Неабходныя ўмовы[правіць | правіць зыходнік]

Дзеякратыя звычайна развіваецца спантанна ў групах, дзе:

Нямоцныя пакаранні. Звычайна, калі праца Х ці задача Y не зроблены ці зроблены няякасна, гэта зусім не пытанне жыцця і смерці.

Улада негвалтоўна.

Багацце працы. Існуе мноства прац і мноства людзей, гатовых іх выконваць.

Высілкі будуць узнагароджаны прызнаннем.

Культура ўдзелу. Кожны ўдзельнік супольнасці адчувае права і абавязак узяць адказнасць.

Альтэрнатывы[правіць | правіць зыходнік]

Дэмакратыя. У дэмакратыі кожны можа ўдзельнічаць у абмеркаванні таго, што адбываецца. У дзеякратыі кожны робіць працу, якую лічыць неабходнай зрабіць, без указанняў.

Мерытакратыя. У мерытакратыі для працы выбіраюцца найбольш кваліфікаваныя ў ёй людзі. У дзеякратыі - хто ўзяў працу, той робіць, незалежна ад кваліфікацыі.

Небяспекі[правіць | правіць зыходнік]

Выгаранне. Людзі могуць занадта ўцягнуцца ў дзеякратычную сістэму і валанцёрства, набраць задужа шмат задач ці занадта шмат працы, і затармазіць з-за недахопу аддачы.

Дэспатызм. Чалавек, які дзеякратычна сам сябе прызначыў, каб кантраляваць вельмі важную сістэму (сетка, запасы ежы і г.д.), можа стаць уладальнікам улады і патрабаваць узнагароды ці даніны за сваю працу.

Фрустрацыя. У некаторых людзей няма часу ці магчымасці рабіць штосьці, але ў іх ёсць (рэальныя ці ўяўныя) веды справы. У дзеякратыі яны будуць адчуваць парушэнне меж і ўсведамляць, што сітуацыя выслізгвае з іх рук. Гэта можа быць чыннікам засмучэння.

Сумленны Працэс. Дзеякратыя не заўсёды відавочна выяўлена, таму існуюць небяспекі разыходжання ўспрымання "сумленнасці".

Абуранасць. Калі толькі меншасць удзельнікаў у супольнасці дзеякратызавана ў цяжкія задачы, яны могуць злавацца на тых, хто не бярэ на сябе адказнасць.

Пакутніцкі Комплекс. Некаторыя людзі маюць псіхалагічную неабходнасць працаваць напружана вялікую частку часу - магчыма, таму, што яны шукаюць ганенне ці боль, матываваныя жаданнем раскаяння. У дзеякратыі людзі з такімі псіхалагічнымі запатрабаваннямі маюць схільнасць браць больш адказнасці і часам усталёўваць строгія правілы ў адносінах да іншых.

Самаздаволенне. Калі меншасць людзей бярэцца за працу, астатнія могуць адпачываць на лаўрах і ігнараваць новыя задачы, паколькі "хтосьці іншы будзе рабіць гэта".

Сацыяльная ізаляванасць. Людзі, якія не могуць што-небудзь рабіць або вырашылі не рабіць, часта аказваюцца выключанымі з працэсу прыняцця рашэнняў, што стварае сацыяльнае раздзяленне.

Тыранія неструктураванасці.

Прыклады[правіць | правіць зыходнік]

1. 30 чалавек збіраюцца разам на фэст "Burning Man" і ў паход. Мэры пытае ў паштовым рассыланні: "Што, калі арганізаваць харчаванне такім чынам, каб мы ўсе разам гатавалі і елі?" Астатнія адказваюць: "Вядома, я толькі за" ці "Я магу спячы пірог у пятніцу ўвечары". Ці, што часцей, ніхто не адказвае! Неўзабаве Мэры тэлефануе ўдзельнікам паходу, каб пазычыць рондалі, патэльні і посуд, штотыдзень рассылае меню, збірае інфармацыю па абмежаваннях харчавання розных людзей, збірае грошы на ежу, а таксама арганізоўвае паездкі ў краму, каб набыць прадукты.

У лагеры яна раздае рэгістрацыйныя паперкі на гатаванне ежы і ўборку, адказвае на пытанні і адзначае, калі іншыя не могуць (ці не жадаюць) адпрацаваць сваю змену. Новы ўдзельнік лагера можа скардзіцца: "Чорт падзяры! Чаму Мэры вырашае, што кожнаму есці і калі працаваць? Хто яе зрабіў галоўнай?" Людзі пасталей і памудрэй скажуць: "Гэта - дзеякратыя. Калі ты думаеш, што можаш і жадаеш рабіць працу Мэры, тады ўставай і рабі. Магчыма яна будзе меней загружана. Калі ж не - не будзь ёлупнем і не ўсчынай скандал. Інакш яна не будзе так рупліва працаваць, і нам не будзе чаго есці!"

2. У фірме сярэдняга памеру ІТ-група стала закасцянелай і абыякавай да запатрабаванняў сваіх карыстальнікаў. Запыты іншых аддзелаў кампаніі на камп'ютарнае праграмнае забеспячэнне ці "жалеза" сутыкаюцца з паблажлівым стаўленнем, неабходнасцю сустрэч для залішне фармальнага апісання патрабаванняў, разлікамі паміж падраздзяленнямі, істотнымі перавышэннямі бюджэту і вялікімі адставаннямі ад графіка.

Тым часам пара графічных дызайнераў з аддзела маркетынгу за адны выходныя самастойна вывучае PHP і дарабляе сайт з апытаннямі кліентаў да раніцы панядзелку (працу, якую IT-адмыслоўцы ацэньвалі ў 14 месяцаў працы). Неўзабаве іншыя людзі з аддзела маркетынгу просяць гэтых дызайнераў зрабіць вэб-прыкладанні, каб падзяляцца ідэямі прадукту з кліентамі, адсочваць час падрадчыкаў і арганізаваць у кампаніі лігу па софтболе. Чуткі разносяцца па ўсёй кампаніі, што "тыя хлопцы ў чорным з аддзела маркетынгу" зробяць прыхапкам вэб-прыкладанні для любых мэт. Бос гэтых дызайнераў наймае яшчэ аднаго "дызайнера", каб управіцца з узрослай колькасцю заявак на выкананне прац.

Сітуацыя дасягае свайго апагею, калі адзін з зорных 36-месячных IT-праектаў адмяняюць па прычыне "нас задавальняе прыкладанне, якое тыя хлопцы з аддзела маркетынгу зрабілі для нас". Аддзел IT пасылае ўказ на пошту кампаніі пра тое, што "пірацкае" ПЗ "не будзе абслугоўвацца" тэхпадтрымкай IT і з'яўляецца неналежным выкарыстаннем уласнасці кампаніі (сеткі). На выканаўчым паседжанні кіраўніцтва вырашае адлучыць "хлопцаў з маркетынгу" як новае "эксперыментальнае падраздзяленне", зводзячы ролю IT да абслугоўвання сеткі і тэхпадтрымкі.

3. Адкрытае праграмнае забеспячэнне(руск.) бел.. Звычайна, групы распрацоўшчыкаў Open Source менш клапоцяцца пра кваліфікацыю, узрост і месцазнаходжанне, чым пра колькасць і якасць працы, што прадстаўляюць людзі.

4. IETF(руск.) бел.. Інтэрнэт-стандарты напісаны... людзьмі, якія прапаноўваюць стандарты. Адна з найбольш вядомых цытат пра інтэрнэт Дэвіда Кларка: "Мы не прымаем каралёў, прэзідэнтаў і галасаванне. Мы верым у грубы кансэнсус і выкананне коду".

5. Вікіпедыя

Зноскі

  1. Фэст у ЗША - Чалавек, які палае
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.