Дэспатызм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку

Дэспаты́зм (ад стар.-грэч.: δεσποτία) — неабмежаваная ўлада. Адна з асноўных характарыстык дыктатарскага кіравання, якая звязана з уладнай самаўпраўнасцю, якая ўзмацняецца канцэнтрацыяй палітычнай улады ў руках кіраўніка дзяржавы, адсутнасцю прынцыпу падзелу ўладаў, прыгнечаннем іншадумства любымі сродкамі, выкарыстаннем войска для падмацавання дзеянняў дзяржаўнага апарату ў мэтах ажыццяўлення манаполіі на ўладу. Прыняцце рашэнняў носіць імпульсіўны характар[крыніца?], які тлумачыцца жаданнем змяніць або дысцыплінаваць грамадства.

Дэспат (ад стар.-грэч.: δεσπότης — спадар) — паўнаўладны кіраўнік (не блытаць з кіраўніком-узурпатарам — тыранам).

Дэспатыя[правіць | правіць зыходнік]

Дэспатызм — форма дзяржаўнага кіравання, разнавіднасць аўтакратыі, пры якой вярхоўная дзяржаўная ўлада сканцэнтраваная ў руках абсалютнага кіраўніка або вузкай групы асоб, якія маюць права свабодна распараджацца лёсам сваіх падданых, гэта значыць у дэспатыі самадзяржаўны манарх не толькі кіраўнік сваёй дзяржавы, але і спадар сваіх падданых.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]