Дзе і як жыве Нептун?

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзе і як жыве Нептун?
Агульная інфармацыя
Аўтар Уладзімір Максімавіч Скарынкін
Тып выданне[d]
Назва Дзе і як жыве Нептун?
Мова беларуская
Месца выдання Мінск
Год выдання 2014
Старонак 96
ISBN 978-985-565-105-6

«Дзе і як жыве́ Непту́н?»беларускае літаратурна-мастацкае выданне, зборнік вершаў Уладзіміра Скарынкіна.[1] Кніга выдадзена да 75-гадовага юбілея аўтара ў 2014 годзе мінскім выдавецтвам «Пачатковая школа».[2] Кніга змяшчае слоўнічак, ілюстрацыі да выдання зроблены мастаком Ірынай Пекусавай-Буркоўскай.

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Кніга насычана цудоўнымі, светлымі мастацкімі вобразамі, якія ствараюць атмасферу свята. Вершы і малюнкі адлюстроўваюць шчыры і рознакаляровы свет дзяцінства. На кожнай старонцы змешчаны пераклад складаных слоў, таму кніжка дапамагае не толькі бавіць вольны час, але і вывучаць беларускую мову. Прадмову да кнігі напісаў Васіль Зуёнак.[3]

Зноскі

  1. З юбілеем! . Гарадоцкі раённы выканаўчы камітэт (7 чэрвеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2020. Праверана 23 красавіка 2023.
  2. Луцэвіч, Галіна. Майстар перастварэнняў . Саюз пісьменнікаў Беларусі. Літаратура і мастацтва (2 ліпеня 2014). Праверана 23 красавіка 2023.
  3. Камінская, Валянціна. “С хорошей книгой мы растем” . Слава працы (12 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2021. Праверана 23 красавіка 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]