Ганна Браніславаўна Абуховіч
Ганна Браніславаўна Абуховіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 лістапада (5 снежня) 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 лістапада 1986 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Муж | Дзмітрый Аляксеевіч Арлоў |
Прафесія | актрыса |
Тэатр | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0643572 |
Га́нна Бранісла́ваўна Абухо́віч (5 снежня 1908, Масква — 13 лістапада 1986, Ленінград) — беларуская акцёрка тэатра і кіно. Народная артыстка Беларускай ССР (1944)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 5 снежня 1908 года ў Маскве[1]. Была сіратой, выхоўвалася ў прытулку для бяздомных дзяцей[2]. У 1929 годзе скончыла курсы «Кіно-Поўнач» у Ленінградзе. Дэбютавала як акцёрка нямога кіно ў 1929 годзе. У 1930 годзе ўпершыню выйшла на сцэну Маскоўскага тэатра рабочай моладзі, з 1933 года выступала на сцэне Рэалістычнага тэатра Масквы.
З 1937 года акцёрка Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра Беларусі[1]. Выйшла замуж за мастацкага кіраўніка тэатра, Дзмітрыя Арлова.
Пахаваная на Паўночных могілках Ленінграда.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Стварыла шэраг яркіх, псіхалагічна глыбокіх драматычных вобразаў. Сярод найлепшых роляў: Ларыса і Агудалава («Беспасажніца» Аляксандра Астроўскага), гаспадыня Ніскавуоры («Каменнае гняздо» Хела Вуаліёкі), Генералья («Кароль Лір» Уільяма Шэкспіра), цётухна Руца («Птушкі нашай маладосці» Іёна Друцэ), Надзея Пятроўна («Брэсцкая Крэпасць» Кастуся Губарэвіча), Міхаліна Матулевіч («Трывога» Алеся Петрашкевіча)[1].
Аўтарка ўспамінаў «Паўстагоддзя на сцэне» (1987)[1] (літаратурны запіс Таццяны Мушынскай).
Ролі ў кіно
[правіць | правіць зыходнік]- 1929 — Вялікае гора маленькай жанчыны — сястра Кавальчука
- 1930 — Рубікон
- 1930 — Сапраўднае жыццё — Ганна
- 1930 — Кантакт — Воля
- 1931 — Пах вялікай імперыі — Ганна, дачка Асокіна
- 1955 — Зялёныя агні — Мар’я Пятроўна
- 1960 — Наперадзе — круты паварот — мама Сяргеева
- 1967 — Запомнім гэты дзень — памешчыца
- 1975 — Гамлет Шчыгроўскага павета — Кацярына Карпаўна
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 2012 годзе на доме ў Мінску (вуліца Леніна, 5), дзе жыла Ганна Абуховіч, была ўсталяваная памятная дошка[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д Беларуская энцыклапедыя 1996, с. 50.
- ↑ Алена Паляшчук. Тая, што марыла сыграць сучасніцу . kimpress.by (6 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 31-01-2019. Праверана 31-01-2019.
- ↑ В Минске установлена мемориальная доска в честь народной артистки Беларуси Анны Обухович (руск.). belapan.by (27 красавіка 2012). Праверана 31-01-2019.(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Абуховіч Ганна Браніславаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 50. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Театральная энциклопедия. Том 4/Глав. ред. П. А. Марков — М.: Советская энциклопедия, 1965.
- Мастацтва Совецкай Беларусі, Мінск, 1955;
- Дунина С., Русские театры Белоруссии, «Театр», 1954, № 8;
- Гончаров А., Минские уроки, там же, 1957, № 11.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Алена Паляшчук. Тая, што марыла сыграць сучасніцу . kimpress.by (6 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 31-01-2019. Праверана 31-01-2019.
- Беларусь 3. Святло далёкай зоркі. Народная артыстка БССР Ганна Абуховіч . youtube.com. Праверана 31-01-2019.
- Нарадзіліся 5 снежня
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 13 лістапада
- Памерлі ў 1986 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Актрысы СССР
- Актрысы Беларусі