Дзмітрый Васілевіч Раўнейка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Дзмітрый Раўнейка
Поўнае імя Дзмітрый Васілевіч Раўнейка
Нарадзіўся 13 мая 1980(1980-05-13)[1][2] (43 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 184 см
Вага 76 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Аб’яднаныя Арабскія Эміраты Галф Юнайтэд
Пасада трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1996—1999 Беларусь Нёман-2 (Гродна) 60 (0)
1998—2002 Беларусь Нёман (Гродна) 110 (8)
2003—2005 Расія Тарпеда (Масква) 32 (1)
2004   Расія Ротар (Валгаград) 6 (1)
2006 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 11 (1)
2006—2007 Беларусь Нёман (Гродна) 30 (0)
2008 Беларусь Дняпро (Магілёў) 29 (0)
2009—2014 Беларусь Нёман (Гродна) 132 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
2000—2001 Беларусь Беларусь (да 21) 13 (0)
2003—2004 Беларусь Беларусь 8 (0)
Трэнерская кар’ера
2017—2018 Беларусь Беларусь (да 21) трэнер
2018—2023 Беларусь Беларусь трэнер
2024— Аб’яднаныя Арабскія Эміраты Галф Юнайтэд (Дубай) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 красавіка 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012

Дзмітрый Раўнейка (нар. 30 мая 1980, Гродна) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Галф Юнайтэд» з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец гродзенскага «Нёмана», гуляў там у 1998—2002 гадах, потым гуляў у Расіі, з 2006 года зноў выступаў за родны клуб (з перапынкам у 2008 годзе, калі быў іграком магілёўскага «Дняпра»). У 2011—2012 гадах быў капітанам гродзенскай каманды.

Сезон 2013 распачаў, забіў па голу ў першых двух матчах (у браму мазырскай «Славіі» і бабруйскай «Белшыны»). Пасля ўжо галамі не адзначаўся, але рэгулярна гуляў у аснове, звычайна на пазіцыі правага абаронцы, хоць часам і саступаў яе маладым ігракам.

У сезоне 2014 працягваў гуляць правым абаронцам. У жніўні і верасні 2014 года не гуляў з-за траўмы. 29 лістапада 2014 года ў матчы з «Белшынай» зламаў рабро ў сутыкненні[3], але застаўся на полі і пры ліку 0:2 на карысць «Белшыны» забіў гол, які паклаў пачатак перамозе «Нёмана» (выніковы лік 5:2). Гэты матч стаў апошнім у кар’еры Дзмітрыя.

У студзені 2015 года з’явілася інфармацыя, што Раўнейка можа пакінуць «Нёман»[4]. Дзмітрый адсутнічаў у камандзе падчас перадсезоннай падрыхтоўкі, падтрымліваючы форму самастойна[5]. У сакавіку 2015 года галоўны трэнер гродзенцаў Сяргей Саладоўнікаў заявіў, што Раўнейка не будзе выступаць у «Нёмане» ў сезоне 2015[6]. У выніку Дзмітрый, завяршыўшы кар’еру, перайшоў на трэнерскую працу.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Згуляў 8 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння кар’еры атрымаў трэнерскую ліцэнзію і стаў працаваць у Акадэміі БФФ. У сакавіку 2017 года ўвайшоў у трэнерскі штаб моладзевай зборнай Беларусі[7]. У кастрычніку 2018 года стаў трэнерам у нацыянальнай зборнай Беларусі, замяніўшы Юрыя Жаўнова[8]. У чэрвені 2019 года, пасля прызначэння новым галоўным трэнерам зборнай Міхаіла Мархеля, застаўся ў яго штабе[9]. З 2021 года правацаў у зборнай пад кіраўніцтвам Георгія Кандрацьева. У чэрвені 2023 года Кандрацьеў разам з усім штабам быў адпраўлены ў адстаўку, а пазней Раўнейка не ўвайшоў у штаб новага трэнера Карласа Алоса.

У пачатку 2024 года далучыўся да трэнерскага штаба клуба «Галф Юнайтэд» з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў[10].

У жніўні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[11].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
1996 Д3 Нёман-2 Беларусь 27 0
1997 Д3 Нёман-2 Беларусь 17 0
1998 Д3 Нёман-2 Беларусь 15 0
1998 Д1 Нёман Беларусь 9 1
1999 Д3 Нёман-2 Беларусь 1 0
1999 Д1 Нёман-Белкард Беларусь 24 5
2000 Д1 Нёман-Белкард Беларусь 28 0
2001 Д1 Нёман-Белкард Беларусь 23 0
2002 Д1 Нёман Беларусь 26 2
2003 Д1 Тарпеда Расія 19 1
2004 (1) Д1 Тарпеда Расія 13 0
2004 (2) Д1 Ротар Расія 6 1
2005 Д1 Тарпеда Расія 0 0
2006 (1) Д1 Шахцёр Беларусь 11 1
2006 (2) Д1 Нёман Беларусь 13 0
2007 Д1 Нёман Беларусь 17 0
2008 Д1 Дняпро Беларусь 29 0
2009 Д1 Нёман Беларусь 26 0
2010 Д1 Нёман Беларусь 33 0
2011 Д1 Нёман Беларусь 8 0
2012 Д1 Нёман Беларусь 18 0
2013 Д1 Нёман Беларусь 24 2
2014 Д1 Нёман Беларусь 23 1

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Dmitri Rovnejko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dzmitry Rawneyka // FBref.com
  3. Дмитрий Ровнейко играл с "Белшиной" со сломанным ребром (руск.). football.by (30 лістапада 2014). Праверана 11 красавіка 2024.
  4. Ровнейко, скорее всего, покинет «Неман» (руск.). by.tribuna.com.
  5. Дмитрий Ровнейко: «Завершение карьеры? Конкретно не скажу. Пока поддерживаю форму самостоятельно» (руск.). by.tribuna.com.
  6. Сергей Солодовников: "Как игрока в "Немане" вы Ровнейко не увидите" (руск.). football.by (17 сакавіка 2015). Праверана 11 красавіка 2024.
  7. Ровнейко вошел в тренерский штаб молодежной сборной Беларуси (руск.). by.tribuna.com.
  8. Ровнейко заменил Жевнова в тренерском штабе сборной Беларуси (руск.). by.tribuna.com.
  9. АБФФ рассталась со Стрипейкисом, Кузьменком и Сацункевичем. Ровнейко останется в штабе Мархеля (руск.). by.tribuna.com.
  10. Дмитрий Ровнейко стал помощником бывшего игрока "Ньюкасла" в команде из ОАЭ (руск.). football.by (18 лютага 2024). Праверана 11 красавіка 2024.
  11. Радьков, Челядинский, Горовцов и еще 16 тренеров стали обладателями лицензий PRO (руск.). football.by (14 жніўня 2023). Праверана 11 красавіка 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]