Георгій Пятровіч Кандрацьеў
Георгій Кандрацьеў | ||
Агульная інфармацыя | ||
Поўнае імя | Георгій Пятровіч Кандрацьеў | |
Нарадзіўся | 7 студзеня 1960[1] (59 гадоў) | |
Грамадзянства | ![]() ![]() | |
Рост | 177 см | |
Вага | 76 кг | |
Пазіцыя | нападнік | |
Інфармацыя пра каманду | ||
Каманда | ![]() | |
Пасада | трэнер | |
Кар’ера | ||
Клубная кар’ера* | ||
1978 — 1979 | ![]() |
? (22) |
1980 — 1988 | ![]() |
211 (66) |
1981 | → ![]() |
12 (6) |
1989 — 1990 | ![]() |
52 (20) |
1991 | ![]() |
22 (7) |
1991 | ![]() |
12 (3) |
1992 | ![]() |
3 (0) |
1992 | ![]() |
18 (5) |
1992 — 1993 | ![]() |
28 (5) |
1994 | ![]() |
5 (2) |
1994 — 1997 | ![]() |
? (69) |
1998 | ![]() |
11 (2) |
Нацыянальная зборная** | ||
1984 — 1986 | ![]() |
14 (4) |
Трэнерская кар’ера | ||
2000 — 2002 | ![]() |
трэнер |
2001 | ![]() |
в.а. |
2003 — 2004 | ![]() | |
2005 — 2008 | ![]() | |
2006 — 2009 | ![]() |
трэнер |
2009 — 2011 | ![]() | |
2011 — 2012 | ![]() | |
2011 — 2014 | ![]() | |
2016 — 2017 | ![]() | |
2018 | ![]() | |
2019 | ![]() |
трэнер |
2019 | ![]() |
трэнер |
2019 — | ![]() |
трэнер |
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца ** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў |
Георгій Пятровіч Кандрацьеў (нар. 7 студзеня 1960, Любанічы, Талачынскі раён, Віцебская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі і савецкі футбаліст, трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у штабе нацыянальнай зборнай Беларусі.
Кар’ера іграка[правіць | правіць зыходнік]
У дзяцінстве займаўся многімі відамі спорту адразу: удзельнічаў у раённых спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы. Паступіўшы ў Віцебскі тэхнікум фізкультуры, пачаў сур’ёзна займацца футболам. У гэты ж час прыняты ў групу падрыхтоўкі віцебскай «Дзвіны», праз некаторы час пачаў выступаць у гэтай камандзе за асноўны склад у Другой лізе саюзнага першынства па футболе. За 2 сезоны ў камандзе праявіў сябе як бамбардзір — у кожным з двух сезонаў (1978 і 1979) забіваў па 11 мячоў.
У 1980 годзе быў запрошаны ў «Дынама» (Мінск). Паколькі ў камандзе быў дэфіцыт форвардаў, амаль адразу зайграў у аснове — у 1-м сезоне правёў 11 гульняў. Але ўжо наступны сезон быў практычна страчаны — Георгій правёў яго ў дублі. Больш за тое, два месяцы ў 1981 гуляў за «Дынама» (Брэст), адначасова з’яўляючыся яшчэ і ваеннаслужачым. У канцы года ўсё ж вернуты ў Мінск. Пасля гэтага Кандрацьеў — асноўны ігрок «мінчукоў». Быў капітанам каманды адзін сезон.
З 1984 года стаў прыцягвацца да гульняў за зборную СССР. Правёў 14 гульняў, у пяці выхадзіў у стартавым складзе. Забіў 4 мяча. Кар’ера ў зборнай завяршылася адразу пасля зняцця з пасады галоўнага трэнера зборнай Эдуарда Малафеева летам 1986 года.
У сезоне 1988, пасля вяртання ў Мінск Эдуарда Малафеева ў якасці галоўнага трэнера, гуляў нестабільна, забіў усяго 1 гол. У выніку, Эдуард Малафееў адлічыў Кандрацьева з «Дынама» (Мінск).
Георгій у 1989 годзе пераехаў у Адэсу, дзе правёў некалькі сезонаў за «Чарнаморац». У 1991 годзе, разлічваючы на дапамогу ў замежным працаўладкаванні, пераехаў гуляць у Маскву за «Лакаматыў». У другой палове 1991 года тры месяцы гуляў за «Санкт-Пёльтэн», у якога «зламаўся» асноўны форвард. Па вяртанні ў строй нападніка, Кандрацьеў з’ехаў дадому.
У 1992 годзе гуляў за «Металург» (Маладзечна), а ў стартавым матчы чэмпіянату Беларусі 1992/93 ударыў суддзю і атрымаў дыскваліфікацыю на 15 гульняў. У 1993 пераехаў на Украіну, дзе разам з экс-дынамаўцам Сяргеем Гоманавым выступаў за «Тэмп» (Шапятоўка). У 1993 годзе гуляў у оберлізе за «Вісмут». Пасля 5-ці гульняў, з’ехаў дадому рабіць візу, але аформіць яе ў тэрмін не паспеў. У клубе адмовіліся плаціць футбалісту заробак за спазненне і Кандрацьеў зноў вярнуўся дадому. У 1994—1997 гадах гуляў у Фінляндыі за каманду КаІК Каскінен разам з Юрыем Жалудковым і Валерыем Алейнікам. У 1998 годзе завяршыў кар’еру ў мазырскай «Славіі».
Кар’ера трэнера[правіць | правіць зыходнік]
У 2003 годзе паступіў і скончыў ВШТ. 12 снежня 2010 года ў Маскве скончыў 240-гадзіннае навучанне ў ВШТ на трэнерскіх курсах і атрымаў ліцэнзію Pro.
Трэнерскую працу пачаў у 1998 годзе ў якасці другога трэнера мазырскай «Славіі», дзе заканчваў кар’еру іграка. У 2000—2002 гадах працаваў другім трэнерам «Дынама» (Мінск), прычым з ліпеня па кастрычнік 2001 года выконваў абавязкі галоўнага трэнера. Працаваў галоўным трэнерам віцебскага «Лакаматыва» (2003—2004) і «Смаргоні» (2005—2008) — вывеў апошні клуб у Вышэйшую лігу чэмпіянату Беларусі па футболе.
З 2009 года ўзначальваў моладзевую зборную Беларусі, з якой стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы (2011) і заваяваў пуцёўку на Алімпійскія гульні 2012. Са снежня 2011 года адначасова з’яўляўся галоўным трэнерам зборнай Беларусі па футболе.
На Алімпійскіх гульнях зборная пад кіраўніцтвам Кандрацьева заняла трэцяе месца ў групе, што не дазволіла ёй выйсці ў чвэрцьфінал. Як галоўны трэнер нацыянальнай зборнай правёў увесь адборачны цыкл да чэмпіянату свету 2014, у якім Беларусь выступіла няўдала, заняўшы апошняе месца ў групе. На старце кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы 2016 Беларусь у гасцях згуляла ўнічыю з Люксембургам (1:1), пасля чаго ў хатніх матчах саступіла Украіне (0:2) і Славакіі (1:3). На наступны дзень пасля апошняга паражэння, 13 кастрычніка 2014, Кандрацьеў пакінуў пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай[2].
У сезоне 2015 заставаўся без трэнерскай працы. У лістападзе 2015 года стала вядома, што Кандрацьеў стане новым галоўным трэнерам футбольнага клуба «Мінск»[3]. У студзені 2016 года афіцыйна ўзначаліў сталічны клуб[4]. У сезоне 2016 прывёў каманду да чацвёртага месца ў чэмпіянаце. У сезоне 2017 «Мінск» узяў курс на амаладжэнне, і Кандрацьеў пагадзіўся падоўжыць супрацоўніцтва са сталічным клубам. У новым складзе, большасць якога стваралі маладыя ўласныя выхаванцы, каманда апынулася ў ніжняй частцы табліцы і заняла 14-е месца. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталіны клуб[5].
У студзені 2018 года ўзначаліў бабруйскую «Белшыну»[6]. У кастрычніку 2018 года, пасля паражэння ад «Славіі» (0:2), якое практычна пазбавіла бабруйскую каманду шанцаў на выхад у Вышэйшую лігу, паканіў пасаду галоўнага трэнера[7].
У студзені 2019 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Ігара Кавалевіча ў гродзенскім «Нёмане»[8]. У лютым 2019 года стаў таксама памочнікам Міхаіла Мархеля ў моладзевай зборнай Беларусі[9], а ў сакавіку з-за занятасці Мархеля самастойна праводзіў збор моладзевай каманды[10]. У чэрвені 2019 года, з прызначэннем Мархеля галоўным трэнерам нацынальнай зборнай Беларусі, увайшоў у яго штаб[11], у сувязі з чым пакінуў «Нёман»[12].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Чэмпіён СССР (1982)
- Бронзавы прызёр чэмпіянату СССР (1983)
- Фіналіст кубка СССР (1987)
- Член клуба Рыгора Фядотава (забіў на вышэйшым узроўні 115 галоў)
- Майстар спорту СССР
Зноскі
- ↑ Georgi Kondratjev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Руководство АБФФ приняло отставку Георгия Кондратьева
- ↑ Георгий Кондратьев назначен главным тренером "Минска"
- ↑ Георгий Кондратьев официально возглавил "Минск"
- ↑ Лухвич стал главным тренером «Минска»
- ↑ Георгий Кондратьев официально возглавил "Белшину"
- ↑ Кондратьев покинул пост главного тренера "Белшины"
- ↑ Георгий Кондратьев вошел в тренерский штаб "Немана"
- ↑ Болтрушевич, Мирослав Хлебосолов и еще 17 футболистов вызваны для подготовки к матчу против Гибралтара
- ↑ Кондратьев из-за занятости Мархеля с U-17 проведет сбор молодежной сборной Беларуси
- ↑ Кондратьев, Юрий Мархель, Сулима и Ровнейко войдут в штаб Михаила Мархеля в сборной Беларуси
- ↑ Георгий Кондратьев покинул "Неман"
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
Трэнеры нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе
|
---|
Вяргеенка (1992–1994) · Бароўскі (1994–1996) · Вяргеенка (1997–1999) · Бароўскі (1999–2000) · Малафееў (2000–2002) · Стральцоў (в. а.) (2002) · Малафееў (2002–2003) · Байдачны (2003–2005) · Пунтус (2006–2007) · Штангэ (2007–2011) · Кандрацьеў (2011–2014) · Зыгмантовіч (в. а.) (2014) · Хацкевіч (2014–2016) · Крывушэнка (2017–2019) · Мархель (2019–ц.ч.) |
Маладзёжная зборная Беларусі — Маладзёжны чэмпіянат Еўропы 2011 — трэцяе месца
| ||
---|---|---|
![]() |
1 Гутар (б) • 2 Драгун • 3 Мацвейчык • 4 Паліцевіч • 5 Бага • 6 Астравух • 7 Сівакоў (к) • 8 Букаткін • 9 Скавыш • 10 Перапечка • 11 Варанкоў • 12 Гамялько (б) • 13 Няхайчык • 14 Рыжко • 15 Рэкіш • 16 Гардзяйчук • 17 Гайдучык • 18 Палякоў • 19 Савасцьянаў • 20 Вераціла • 21 Філіпенка • 22 Гушчанка (б) • 23 Хвашчынскі • трэнер: Георгій Кандрацьеў |
Алімпійская зборная Беларусі — Алімпійскія гульні 2012
| ||
---|---|---|
![]() |
1 Гутар (б) • 2 Драгун (к) • 3 Кузьмянок • 4 Паліцевіч • 5 Бага • 6 Гаўрыловіч • 7 Вітус • 8 Карніленка • 9 Хвашчынскі • 10 Брэсан • 11 Варанкоў • 12 Казлоў • 13 Алексіевіч • 14 Зубовіч • 15 Салавей • 16 Гардзяйчук • 17 Палякоў • 18 Шчарбакоў (б) • 19 Скавыш • трэнер: Георгій Кандрацьеў |
- Нарадзіліся 7 студзеня
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Нарадзіліся ў Талачынскім раёне
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Асобы
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Футбалісты СССР
- Ігракі зборнай СССР па футболе
- Ігракі ФК Славія Мазыр
- Ігракі ФК Тэмп Шапятоўка
- Ігракі ФК Маладзечна
- Ігракі ФК Санкт-Пёльтэн
- Ігракі ФК Лакаматыў Масква
- Ігракі ФК Чарнаморац Адэса
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Дынама Брэст
- Ігракі ФК Віцебск
- Футбольныя трэнеры Беларусі
- Трэнеры ФК Белшына
- Трэнеры ФК Мінск
- Трэнеры зборнай Беларусі па футболе
- Трэнеры алімпійскай зборнай Беларусі па футболе
- Трэнеры маладзёжнай зборнай Беларусі па футболе
- Трэнеры ФК Смаргонь
- Трэнеры ФК Віцебск
- Трэнеры ФК Дынама Мінск
- Заслужаныя трэнеры Рэспублікі Беларусь