Дзмітрый Канстанцінавіч Іпсіланці
| Дзмітрый Канстанцінавіч Іпсіланці | |
|---|---|
| грэч. Δημήτριος Υψηλάντης | |
| Мастак Спірыдон Прасаленціс. Партрэт Дзмітрыя Іпсіланці. | |
| Род дзейнасці | палітык, ваенны |
| Дата нараджэння | 25 снежня 1793[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 5 жніўня 1832 (38 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Канстанцін Іпсіланці[d] |
| Маці | Elisavet Ypsilanti[d] |
| Член у | |
| Прыналежнасць | Расійская імперыя |
| Бітвы/войны | |
| Аўтограф |
|
Дзмітрый Канстанцінавіч Іпсіланці (грэч. Δημήτριος Υψηλάντης; 1793 — 3 студзеня 1832, Вена) — другі сын Канстанціна Іпсіланці, брат Аляксандра Іпсіланці. Афіцэр рускай службы. Член Філікі Этэрыя.
Высадзіўся ў чэрвені 1821 года ў Марэі і прыняў на сябе ад імя свайго брата кіраўніцтва паўстаннем ў ходзе грэчаскай вайны за незалежнасць. Нягледзячы на папулярнасць свайго імя, ён хутка страціў амаль увесь прэстыж; гэтаму больш за ўсё спрыялі яго занадта яўныя прэтэнзіі на карону.
У студзені 1822 года ён быў абраны прэзідэнтам першага народнага сабрання, але ўжо на ім апынуўся ў меншасці са сваёй «ваеннай» партыяй. Пакінуў сваю пасаду ў 1823 годзе. Пасля гэтага быў адным са шматлікіх правадыроў інсургенцкіх (супрацьурадавых) атрадаў. 25 верасня 1829 года ён здолеў вымусіць турэцкага галоўнакамандуючага Аслам-Бея падпісаць капітуляцыю, что паклала канец актыўным баявым дзеянням у Грэцыі (гл. Бітва пад Петрай). Пакінуў грэчаскую службу ў 1830 годзе ў выніку нязгоды з асобнымі мерапрыемствамі Кападыстрыі.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Dimítrios Ypsilantis // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Demètrio Ipsilanti // Sapere Encyclopedia — De Agostini, 2001.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ипсиланти // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- East, The union of Moldavia and Wallachia, 1859 — An Episode in diplomatic History, Thirwall Prize Essay for 1927, Cambridge Uniwersity Press (1929).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзмітрый Канстанцінавіч Іпсіланці