Аляксандр Канстанцінавіч Іпсіланці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Іпсіланці
грэч.: ΑλέέξανδροςΥψηλαντης
рум.: Alexandru Ipsilanti
Аляксандр Іпсіланці
сцяг
Гаспадар Малдавіі
красавік 1821 — 1821
Папярэднік: Міхаіл Суцу, малодшы
Пераемнік: Стэфан Вагарыдэ
 
Дзейнасць: ваенны
Нараджэнне: 12 снежня 1792(1792-12-12)
Смерць: 31 студзеня 1828(1828-01-31) (35 гадоў)
Пахаванне:
Дынастыя: Іпсіланці[d]
Бацька: Канстанцін Іпсіланці[d]

Князь Аляксандр Іпсіланціс-малодшы, у Расіі Аляксандр Канстанцінавіч Іпсіланці (грэч.: Αλέξανδρος Ιρςιλάντης, рум.: alexandru Ipsilanti, 12 снежня 1792, Канстанцінопаль — 31 студзеня 1828, Вена) — кіраўнік Грэчаскай рэвалюцыі, нацыянальны герой Грэцыі, расійскі генерал.

Руская служба[правіць | правіць зыходнік]

З фанарыётаў, належаў да палітычна актыўнага роду Іпсіланці. Унук Аляксандра Іпсіланці, старэйшага і сын Канстанціна Іпсіланці, Валашскіх гаспадароў; яго паплечнікам быў брат Дзмітрый. Нягледзячы на расчараванні, перанесеныя бацькам, будаваў свае планы на рускай падтрымцы. Аляксандр Іпсілаці служыў у рускай арміі, удзельнічаў у паходах 1821 і 1813 гадоў, страціў правую руку ў бітве пад Дрэздэнам, быў ад’ютантам імператара Аляксандра I. Генерал-маёр рускай арміі (1817) камандзір 1-й гусарскай брыгады[1].

Паўстанне 1821 года[правіць | правіць зыходнік]

пераход Іпсіланці праз Прут

Актыўны яго ўдзел у барацьбе за незалежнасць Грэцыі пачаўся з 1820 г., калі ён, па парадзе вайго сябра І. Кападыстрыі (у той час міністра замежных спраў Расіі), прыняў прапанову членаў «Філікі этэрыя» (Сяброўскага таварыства) зрабіцца іх старшынёй. 6 сакавіка 1821 г. Аляксандр Іпсіланці, скарыстаўшыся смерцю гаспадара Валахіі і Малдавіі Аляксандра Суцу, з групай этэрыстаў перашоў праз Прут і заклікаў народ дунайскіх княств да паўстання супраць турэцкага прыгнёту.

Гэтае прадпрыемства было з самага пачатку было асуджана на паразу. Умовы жыцця народа, які павнен быў падняць сцяг паўстання, не былі прыняты ва ўвагу: было забыта, што фанарыёты ў яго асяродді зусім не карыстаюцца любоўю і што феадальная залежнасць ад мясцовых баяраў не меньш цяжка кладзецца на плечы народа, чым турэцкі прыгнёт. Акрамя таго, сам Аляксандр Іпсіланці не валодаў якасцямі, неабходнымі для правадыра паўстання. Ён наіўна верыў у сваё прызначэнне і ў свае правы на карону Грэцыі, быў славалюбівым, фанабэрыстым і слабахарактарным; у Ясах ен абкружыў сябе дваром і цэлы тыдзень медліў, займаясь раздачай тытулаў. Ён адобрыў разню, якую ўчыніў адзін з удзельнікаў паўстання, Васіль Караўлій, ва ўзятым ім Галацы; вымагаў горшы ў багатых людзей, арыштоўваючы іх і патрабуючы выкуп. У сваёй пракламацыі ён казаў, што «адна вялікая дзяржава» абяцала яму сваю дапамогу, і гэтым хлуслівым завярэннем адштурхнуў ад сябе імператара Аляксандра I. Канстанцінопальскі патрыярх Рыгор V адлучыў Аляксандра Іпсіланці ад царквы, што, аднак, не спасло Рыгора ад смяротнага пакарання. Іпсіланці завяраў усіх, што афіцыйныя заяўленні Расіі — не больш чым дыпламатычны манеўр.

Аўстрыйскі палон і смерць[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 1821 г., пасля паражэння ля Драгшан (гл. Бітва пад Драгашані) Іпсіланці накіраваўся да аўстрыйскай граніцы, з мэтай праз Трыест дабрацца да ўжо паўстаўшай Грэцыі, але быў заключаны аўстрыйцамі ў крэпасць Тэрэзін. Пасля змены рускай палітыкі ён быў адпушчаны на свабоду па хадатайніцтву імператара Мікалая I 22 лістапада 1827 года, будучы ўжо цяжка хворым. Паездка з Тэрэзіна ў Вену ў зімніх умовах пагоршыла яго і без таго яго цяжкі стан. 19 студзеня этэрыст Ласаніс перадаў яму, што Іаан Кападыстрыя накіроўваецца ў Гэцыю, каб узначаліць краіну, і ўжо знаходзіцца на Мальце. Аляксандр паспеў прашаптацбь"Слава цябе, Госпадзі" і неўабаве памер на руках сваёй каханай, княжны Канстанцыі Разумоўскай. Лёс родных Іпсіланці таксама склаўся трагічна: праз некалькі тыдняў памерлі яго брты Мікалай і Георгій, якія вышлі цяжка хворымі з аўстрыйскіх турмаў, а потым княжна Разумоўская сышла з ума.

Навіна аб смерці Аляксандра была атрымана Кападыстрыяй, калі ён ужо прыняў кіраванне краінай. Дзмітрый Іпсіланці атрымаў вестку аб смерці брата ад Кападыстрыі, калі быў камандуючым арміі Сярэдняй Грэцыі, у грэчаскім лагеры у горадзе Мегара, Атыка. 15 мая ў Мегары, па камандзе Дзмітрыя 7 тысячамі вінтовак быў зроблены залп у гонар чалавека, які пачаў Вызваленчую вайну. Дзмітрыю было наканавана скончыць вайну, пачатую яго братам, у апошнім і пабедным яе баю (гл. Бітва пад Петрай).

Ва ўяўленні грэчаскага народа ён застаўся героем і мучанікам барацьбы за незалежнасць. Астанкі Аляксандра Іпсіланці праз 137 гадоў былі перавезены ў Грэцыю і спачываюць сёння ў царкве на Марсавым полі ў Афінах[2].

Зноскі

  1. Ипсиланти, Алекандр Константинович // Русский биографический словарь: в 25 томах. — СПб. — М., 1896—1918
  2. Δημητρης Φωτιαδης «Η Επαανασταση τον 21 стар. 434—435 ΜΕΛΙΣΣΑ 1971»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]