Дзмітрый Сяргеевіч Крывашэеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Крывашэеў)
Футбол
Дзмітрый Крывашэеў
Поўнае імя Дзмітрый Сяргеевіч Крывашэеў
Нарадзіўся 19 верасня 1998(1998-09-19)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 172 см
Вага 69 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Лакаматыў
Нумар 11
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2023 Беларусь Славія (Мазыр) 26 (2)
2021   Беларусь Лакаматыў (Гомель) 4 (0)
2023— Беларусь Лакаматыў (Гомель)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 жніўня 2023.

Дзмітрый Крывашэеў (нар. 19 верасня 1998, Мазыр) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Лакаматыва».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2015 года пачаў выступаць за дубль мазырскай «Славіі». У сезоне 2018, калі «Славіі» выбыла ў Першую лігу, стаў гуляць за асноўную каманду, дапамог ёй вярнуцца ў элітны дывізіён. Сезон 2019 зноў пачаў у дублі, а 10 мая 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы з «Мінскам» (4:3). У 2019—2020 гадах працягваў гуляць за дубль, часам з’яўляючыся ў асноўнай камандзе мазыран.

У сакавіку 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў гомельскі «Лакаматыў»[3]. З-за траўмы прапусціў большую частку сезона 2021. У снежні 2021 года вярнуўся з арэнды ў «Славію». У 2022—2023 гадах гуляў за дубль мазырскага клуба, не прыцягваўся да асноўнай каманды.

У жніўні 2023 года падпісаў аднагадовы кантракт з «Лакаматывам».

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 дубль Славія Беларусь 20 0
2016 дубль Славія Беларусь 23 1
2017 дубль Славія Беларусь 24 2
2018 Д2 Славія Беларусь 21 2
2019 Д1 Славія Беларусь 3 0
2020 Д1 Славія Беларусь 2 0
2021 Д2 Лакаматыў Беларусь 4 0
2022 Д1 Славія Беларусь 0 0
2023 (1) дубль Славія Беларусь 8 1

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]