Дзмітрый Кузьміч Марозаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Кузьміч Марозаў
Дата нараджэння 30 кастрычніка 1912(1912-10-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 студзеня 1981(1981-01-20) (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19341956
Званне
Палкоўнік
Палкоўнік
Бітвы/войны Савецка-фінляндская вайна
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі

Дзмітрый Кузьміч Марозаў (19121981) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзмітрый Марозаў нарадзіўся 30 кастрычніка 1912 года ў вёсцы Казіміраўка (цяпер — Лоеўскі раён Гомельскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння фінансавага тэхнікума працаваў бухгалтарам у Віцебскай вобласці. У 1934 годзе Марозаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1938 годзе ён скончыў Маскоўскае пяхотнае вучылішча. Удзельнічаў у баях савецка-фінскай вайны. Са жніўня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[1].

Да чэрвеня 1944 года палкоўнік Дзмітрый Марозаў камандаваў 850-м стралковым палком 277-й стралковай дывізіі 5-й арміі 3-га Беларускага фронту. Вызначыўся ў час вызвалення Беларускай ССР. У чэрвені-ліпені 1944 года полк Марозава паспяхова дзейнічаў пры прарыве нямецкай абароны на паўднёвым усходзе ад Віцебска, вызваленні Вільнюса і Каўнаса, пераправе праз Лучэсу, Бярэзіну, Вілію і Нёман. 18-21 жніўня 1944 года ён выйшаў да мяжы з Усходняй Прусіяй, нанёсшы праціўніку вялікія страты[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за «ўмелае кіраўніцтва баявымі дзеяннямі палка, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» палкоўнік Дзмітрый Марозаў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 6161[1].

Пасля заканчэння вайны Марозаў працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1949 годзе ён скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе. У 1956 годзе ў званні палкоўніка Марозаў быў звольнены ў запас. Пражываў і працаваў у Феадосіі. Памёр 20 студзеня 1981 года, пахаваны на Новых могілках Феадосіі[1].

Быў таксама узнагароджаны чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1-й ступені і Чырвонай Зоркі, шэраг медалёў[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Дриго С. В. За подвигом — подвиг. Калининградское кн. изд., 1984.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984